17 траўня 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч заявіў аб ўваходжанні ў каманду Саннікава

35

Пра гэта старшыня Менскай арганізацыі партыі Беларускага Народнага Фронта паведаміў на паседжанні Сойму партыі.

Віктар Івашкевіч публічна заявіў, што на чарговых прэзідэнцкіх выбарах ён будзе працаваць у камандзе кандыдата ў прэзідэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, паведамляе «Радыё Свабода».

Сваё рашэнне ён патлумачыў тым, што «не хоча займацца мышынай валтузнёй, якая цяпер адбываецца ў партыі БНФ».

«Я не хачу боўтацца ў смярдзючай вадкасці, а хачу змагацца з рэжымам. Менавіта гэтае жаданне, а не занятак кулуарнымі маніпуляцыямі, і вызначыла маё рашэнне», - сказаў палітык.

Удзельнікі паседжання задалі Віктару Івашкевічу пытанне, ці збіраецца ён у гэтай сітуацыі складаць з сябе паўнамоцтвы кіраўніка гарадской арганізацыі. Івашкевіч сказаў, што пра сітуацыю ён дакладзе сябрам сталічнай арганізацыі і будзе чакаць іх рашэння.

Кандыдат у прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што гэтае рашэнне не толькі здзівіла яго, але і «выклікала жах».

«Я лічу, што пачынаецца скуплянне сяброў нашай партыі. І тое, што адбываецца, я не магу назваць інакш, як формай здавання ў арэнду часткі партыі – яе сталічнай арганізацыі», - заявіў Кастусёў.

Кастусёў заклікаў удзельнікаў сённяшняга паседжання выказаць сваё меркаванне наконт заявы Віктара Івашкевіча.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках