4 траўня 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага журналіста арыштавалі на 3 сутак. Ён абвясціў галадоўку

8
Расейскага журналіста арыштавалі на 3 сутак. Ён абвясціў галадоўку

Арышты грамадзян Расеі ў Беларусі ў апошні час пачасціліся.

Расейскі праваабаронца Аляксандр Лашманкін, затрыманы ў Воршы, у чацвер прысуджаны беларускім судом да трох сутак адміністрацыйнага арышту за хуліганства, паведамілі «Інтэрфакс-Захад» беларускія праваабаронцы.

«Толькі што стала вядома, што на судзе ў Воршы расейскаму журналісту прызначылі трое сутак адміністрацыйнага арышту, ён заявіў аб абвяшчэнні галадоўкі», - адзначыў намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Як паведамлялася, А. Лашманкін быў затрыманы транспартнай міліцыяй у горадзе Воршы - быў зняты з цягніка Чалябінск-Брэст супрацоўнікамі транспартнай міліцыі. Ён расейскі журналіст, рэдактар ​​інфармацыйнага агенцтва «Свабода» (Самара), афіцыйна акрэдытаваны ў Беларусі.

Амбасада Расеі ў Беларусі інфармаваная аб затрыманні ў Воршы расейскага грамадзяніна А. Лашманкіна, паведаміў агенцтву дарадца расейскай амбасады Вадзім Гусеў.

«Дзяжурны дыпламат ўначы быў праінфармаваны аб факце затрымання А. Лашманкіна ягоным калегам. Амбасада высвятляе матывы затрымання расейскага грамадзяніна і ў чым заключаюцца прад'яўленыя яму абвінавачванні», - сказаў В. Гусеў.

Раней з Беларусі як непажаданую персону выслалі кіраўніка міжнароднай назіральнай місіі расейскага праваабаронца Аляксандра Юрава, непажаданай пэрсонай абвешчаны і ўкраінскі праваабаронца Максім Кіцюк.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках