26 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Носік: «Звычайнаму чалавеку цяжка паверыць у такое пячорнае дзікунства»

9

Папулярны блогер падпісаў паштоўку беларускім палітвязням:

«Звычайнаму чалавеку даволі цяжка паверыць, што ў Еўропе, у 2011 годзе могуць існаваць палітычныя зняволеныя пасля ўсяго, што Еўропа перажыла ў 20 стагоддзі і ўлічваючы час, у якім мы жывем, час Інтэрнэту, час выдатных навукова-тэхнічных адкрыццяў, такое пячорнае дзікунства. Вядома, гэта не назаўсёды. Вядома, гэта ўсё скончыцца. Але цяпер ёсць людзі, якія там, за калючым дротам, жывуць у сярэднявеччы. І людзі гэтыя вінаватыя толькі у тым, што рэпрэсіўная машына абрала іх, па прынцыпе ў значнай ступені латарэйным. І мне здаецца , што мы, у каго ўсё склалася лепш, ўсё добра, павінныя іх маральна падтрымаць».

Антон Носік - папулярны блогер, менеджэр вядомых інтэрнэт-праектаў. Адзін з першых карыстальнікаў рускамоўнага сегмента Livejournal. Удзельнічаў у стварэнні шэрагу вядучых онлайн-СМІ, такіх як «Газета.Ру», «Лента.Ру», «Вести.Ру» і NEWSru.com, BFM.ru.

Ты таксама можаш падтрымаць палітвязняў, напісаўшы ім паштоўку наўпрост па Інтэрнэце: www.pashtouka.org

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках