19 траўня 2024, Нядзеля, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Курапатах ушанавалі памяць ахвяраў сталінізму

3

Нягледзячы на ​​праліўны дождж 29 мая ў Курапатах адбылося традыцыйнае штомесяцовае памінанне ахвяраў сталінізму, у якім удзельнічалі 10 чалавек.

Прысутныя ўсклалі кветкі да памятных знакаў, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяраў таталітарызму, здзейснілі малебны за іх і цяперашніх беларускіх палітвязняў, праспявалі духоўны гімн «Магутны Божа», перадае БелаПАН.

«Удзельнікі памінання адзначылі, што палітычна цяперашняя сітуацыя ў Беларусі пераклікаецца са становішчам у БССР у другой палове 1930-х гадоў і 2011 год ўшчыльную падыйшоў да 1937 года, хоць паміж імі цэлая эпоха», - сказала грамадская актывістка Тацяна Шапуцька.

Па ейных словах, удзельнікі памінання звярнулі ўвагу на размаляваную свастыкай скрыню для смецця ля ўваходу ва ўрочышча. «Гэта сведчыць аб тым, што невядомыя вандалы працягваюць наведваць Курапаты», - адзначыла актывістка.

Чарговае памінанне ў Курапатах адбудзецца 29 чэрвеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках