5 траўня 2024, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіпр звярнуўся за дапамогай да Расеі ў абыход ЕЗ

43
Кіпр звярнуўся за дапамогай да Расеі ў абыход ЕЗ

Міністры фінансаў Расеі і Кіпра пакуль не дамовіліся аб умовах дапамогі астраўной дзяржаве.

Перамовы працягнуцца ў іншым месцы, заявіў кіраўнік Мінфіна Кіпра Міхаліс Сарыс (на фота) пасля паўтарыгадзіннай сустрэчы з расейскім калегам Антонам Сілуанавым, паведамляе ВВС.

У бліжэйшыя тыдні Кіпру пагражае банкруцтва. Каб выратаваць сваю эканоміку, краіне трэба каля 60 мільярдаў еўра.

За дапамогай яна можа звярнуцца да Расеі: міністр фінансаў Кіпра дзеля гэтага прыбыў на сустрэчу са сваім калегам у Маскву.

Сустрэча з міністрам фінансаў Расеі адбылася, нягледзячы на тое, што Ангела Меркель адкрыта папярэдзіла Кіпр, каб той ні з кім нават не раіўся з нагоды свайго цяперашняга эканамічнага становішча, акрамя Бруселя і так званай «тройкі» ключавых інвестараў, паведамляе тэлеканал Russia Today.

Заходнія СМІ пішуць, што ў абмен на фінансавую дапамогу Расея фактычна ператворыць Кіпр ў свайго васала. Востраў разглядаецца, у тым ліку, як месца, куды можна перанесці ваенную базу з Сірыі. Зварот кіпрскіх уладаў па дапамогу да Масквы не выклікае здзіўлення, бо мільярды даляраў расейскіх бізнесменаў цяпер знаходзяцца на рахунках кіпрскіх банкаў. Ходзяць чуткі, што гэтыя грошы часткова сумніўнага паходжання, аднак па большай частцы гэта «чыстыя» грошы, мільярды еўра, якія паступаюць практычна ад усіх слаёў расейскага прадпрымальніцтва: ад дробных кампаній да велізарных карпарацый, піша The New York Times.

Расейскі эксперт Андрэй Суздальцаў у інтэрв'ю charter97.org таксама адзначыў, што ў банках Кіпра ляжаць і грошы беларускіх алігархаў і «сям'і» Лукашэнкі.

У Расеі даволі даўно абмяркоўваюць дэафшарызацыю, і меры, падобныя з тымі, што прапанаваў ЕЗ, толькі паскораць яе. А гэта яшчэ мацней ударыць па эканоміцы Кіпра, якая разлічвае на замежны капітал.

У гэтай краіне зараз знаходзяцца грошы не толькі з Расеі, але і з такіх краін, як Кітай і Японія. І калі спрацуе эфект даміно, гэта ў канчатковым рахунку прывядзе да развалу кіпрскай эканомікі.

Нагадаем, учора парламент Кіпра адхіліў законапраект аб падатку на дэпазіты, на якім настойваў ЕЗ.

Фотa - IТАР-ТАСС

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках