25 красавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадавіна «рэферэндуму» 1996: у цэнтры Менска пройдзе акцыя пратэсту

34
Гадавіна «рэферэндуму» 1996: у цэнтры Менска пройдзе акцыя пратэсту

Мікалай Статкевіч запрашае менчукоў прыходзіць да ГУМа сёння а 18:00.

Акцыя прымеркавана да 19 гадавіны «рэферэндуму», праведзенага Аляксандрам Лукашэнкам 24 лістапада 1996 года. Пра гэта Мікалай Статкевіч паведаміў раней у «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

Палітык падкрэсліў, што ў выніку незаконнага «рэферэндуму» 1996 Лукашэнка «прысвоіў сабе дыктатарскія паўнамоцтвы, што можна трактаваць як канстытуцыйны пераварот».

«Перад «рэферэндумам», каб аслабіць супраціў перавароту, быў пазбаўлены сваёй пасады міністр унутраных спраў Юры Захаранка, які заяўляў, што служыць, перш за ўсё, закону. Ужо падчас «рэферэндуму» быў незаконна пазбаўлены пасады старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар. (У 1999 годзе абодва яны былі выкрадзеныя і забітыя па прамым загадзе дыктатара», - адзначыў палітык.

«У чарговую гадавіну ўстанаўлення дыктатуры ў нашай краіне мы ўшануем памяць тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля свабоды Беларусі. Мы не ведаем, дзе пахаваны Юры Захаранка і Віктар Ганчар. Таму мы прыйдзем да месцаў, дзе яны працавалі - да будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць каля іх свечкі памяці аб забітых. Месца збору для пачатку цырымоніі - а 18.00 24 лістапада каля ГУМа. Запрашаю ўсіх, хто можа, далучыцца да нас», - напісаў Статкевіч.

Другі ў гісторыі незалежнай Беларусі «рэферэндум» быў праведзены 24 лістапада 1996. У знак пратэсту супраць яго правядзення падалі ў адстаўку намеснік міністра замежных спраў Андрэй Саннікаў, прэм'ер-міністр Міхаіл Чыгір, міністр працы Аляксандр Сасноў, а таксама сем суддзяў і старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня. Краіны Захаду і міжнародныя арганізацыі, уключаючы АБСЕ, Раду Еўропы і Еўрапейскі звяз, афіцыйна не прызналі вынікі «галасавання» і абвясцілі іх незаконнымі з прычыны таго, што яно праводзілася з сур'ёзнымі працэдурнымі парушэннямі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках