На Маскву абрынулася найбуйнейшая за два гады армада БПЛА
1- 30.10.2026, 10:35
- 3,842
У аэрапортах пачаўся калапс.
У ноч на 30 кастрычніка Маскву атакавалі амаль 900 беспілотнікаў. У аэрапортах увялі абмежаванні на палёты, рэйсы накіроўвалі на запасныя аэрадромы, паведамляе РБК.
«У перыяд з 20.30 29 кастрычніка да 07.30 30 кастрычніка ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцела 862 БПЛА. Большасць з іх знішчана сіламі СПА Мінабароны на далёкіх рубяжах. 170 беспілотнікаў нейтралізавана на падлёце да Масквы», — паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.
Расійскія СМІ пішуць, што гэта атака стала адной з найбольш маштабных прынамсі за апошнія два гады.
На фоне атакі ў аэрапортах Внукава, Дамадзедава, Жукоўскі і Шарамецьева ўводзілі абмежаванні на прыём і выпуск самалётаў. Былі адмененыя начныя рэйсы, у тым ліку і ў Мінск.
Больш за 20 рэйсаў, што накіроўваліся ў Маскву, перанакіравалі на запасныя аэрадромы, яшчэ два вярнуліся ў аэрапорты адлёту. Самалёты прызямліліся, у прыватнасці, у Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Мінску і Яраслаўлі.