19 сакавiка 2024, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Севярынца затрымалі і вязуць у міліцыю

9
Паўла Севярынца затрымалі і вязуць у міліцыю
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Палітыка вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Пра гэта напісала яго жонка Вольга, паведамляе «Белсат».

Тэлефон актывіста недаступны. Вольга Севярынец спадзяецца, што яго вызваляць праз тры гадзіны, як рабілі раней. У палітыка 14 чэрвеня працэс а 14:00 у судзе Савецкага раёна за пратаколы, якія на яго склалі падчас акцый пратэсту ля рэстарацыі «Паедзем паядзім».

Сёння ён таксама ехаў у Курапаты, бо ў ноч на 13 чэрвеня невядомыя зламалі і павалілі крыжы, якія абаронцы Курапатаў выставілі каля праезду ў рэстарацыю «Паедзем паядзім» праз ахоўную зону. Актывісты падазраюць у хуліганстве работнікаў комплексу і збіраюцца аднаўляць крыжы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках