Папа Рымскі заклікаў вугорцаў і румын пакінуць супярэчнасці ў мінулым
- 1.06.2019, 20:59
- 7,331
Папа Францішак здзейсніў візіт у Трансільванію.
Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Reuters.
Больш за 80 000 людзей сабраліся на схілах вакол адной з самых папулярных каталіцкіх святынь Румыніі, храма Сумуле-Чук, каб убачыць Папу Рымскага на другі дзень ягонага візіту ў краіну.
Трансільванія, якая была часткай Аўстра-Вугорскай імперыі да канца Першай сусветнай вайны, мае вугорскую меншасць, і там час ад часу ўзнікаюць спрэчкі паміж этнічнымі вугорцамі і румынамі.
Этнічныя вугорцы, большасць з якіх з'яўляюцца каталікамі ў адрозненне ад пераважна праваслаўных румын, з'яўляюцца найбуйнейшай меншасцю ў Румыніі.
У сваёй прамове да змоклага пад дажджом натоўпу, сярод якога быў і прэзідэнт Вугошчыны Янаш Адэр, Папа заклікаў, каб мінулыя непрыемнасці не былi перашкодай для суіснавання.
"Складаныя і сумныя сітуацыі з мінуўшчыны не павінны быць забытыя або адпрэчаныя, але яны таксама не павінны быць перашкодай або падставай, што стаіць на шляху нашага жадання жыць разам, як браты і сёстры", - сказаў ён.
Францішак павінен быў ляцець самалётам з Бухарэста ў горад Бакэў, а потым на гелікапэтэры ў храм у горадзе Сумуле-Чук, размешчаны ў гарах.
Але навальніцы, нізкія аблокі і дождж прымусілі яго ляцець у горад Тыргу-Мурэш, па той бок Карпацкіх гор, і ехаць па горных дарогах на аўтамабілі.
Адтуль Францішак павінен быў працягнуць палёт на гелікаптэры ў горад Ясы, каб наведаць каталікоў непадалёк ад мяжы з Малдовай. Але афіцыйныя асобы Ватыкана паведамілі, што ён вернецца ў Тыргу-Мурэш і паляціць на самалёце ў Ясы, перш чым вярнуцца ў Бухарэст.
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан неаднаразова наведваў Трансільванію ў прыватным парадку, каб сустрэцца з мясцовымі вугорскімі лідарамі і выказаць свае палітычныя погляды.
У 2015 годзе Румынія папракнула яго за публікацыю на сваёй старонцы ў Facebook што да аўтаноміі румынскай тэрыторыі, населенай у асноўным этнічнымі вугорцамі, называючы такі "рэвізіянізм" непрымальным.