19 траўня 2024, Нядзеля, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заклікаў амерыканскіх медыкаў паскорыць распрацоўку лекаў ад каранавірусу

12
Трамп заклікаў амерыканскіх медыкаў паскорыць распрацоўку лекаў ад каранавірусу

Прэзідэнт ЗША заклікаў выкарыстоўваць для лекавання COVID-19 супрацьмалярыйны прэпарат.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што заклікаў Управу санітарнага нагляду за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) паскорыць распрацоўку лекаў ад каранавірусу, паведаміў 20 сакавіка тэлеканал CNN (пераклад – gordonua.com).

Сярод іншага Трамп паведаміў, што ў якасці леку ад каранавірусу можа быць выкарыстаны супрацьмалярыйны сродак гідроксіхларахін, які, паводле ягоных словаў, паказаў эфектыўнасць у лекаванні COVID-19.

У сваю чаргу кіраўнік FDA Стывен Хан падкрэсліў, што вывучэнне эфектыўнасці хларахіну прадаўжаецца. Ён дадаў, што Управе трэба пераканацца, што "пацыенты атрымаюць правільны прэпарат у патрэбнай дозе ў патрэбны час". Няправільная дазоўка, сказаў Хан, "можа прынесці больш шкоды, чым карысці".

Цягам некалькіх тыдняў FDA атрымае больш інфармацыі пра прэпарат, заявіў Хан. Ён таксама ўдакладніў, што праца над вакцынай ад каранавірусу, якая вядзецца ў ЗША, зойме яшчэ як мінімум 12 месяцаў.

Успышка каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя здароўя абвесціла распаўсюджванне каранавірусу пандэміяй. Паводле звестак амерыканскага Універсітэта Джона Хопкінса на 21 сакавіка, агульная колькасць інфіцыраваных ў свеце складае 284 566, памерлі 11 868 чалавек.

У ЗША зарэгістравана амаль 20 тыс. выпадкаў заражэння, 275 чалавек памерлі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках