8 траўня 2024, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» ўзнагародзілі украінскім крыжом «За годнасць у палоне»

9
Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» ўзнагародзілі украінскім крыжом «За годнасць у палоне»

Паліна Шарэнда-Панасюк удастоеная ўзнагароды за мужнасць у лукашэнкаўскім судзе.

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк узнагароджаная ва Украіне знакам народнай павагі, крыжам Пятра Калнышэўскага «За годнасць у палоне».

Крыжам Пятра Калнышэўскага «За годнасць у палоне» ўзнагароджваюцца грамадзяне Украіны ці замежныя грамадзяне, якія былі ўзятыя ў палон і не адступілі ад прысягі, праявіўшы ўзор мужнасці і нязломнасці перакананняў.

Нагадаем, лукашэнкаўскі суд незаконна асудзіў актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнда-Панасюк на два гады калоніі. У судзе яна выступіла з гістарычнай прамовай. Пасля таго, як так званы суд абвясціў прысуд, яна дастала плакат «Самазванец, убывай».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках