16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі скончыцца вайна ва Украіне?

3
Калі скончыцца вайна ва Украіне?
ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА

Ёсць некалькі ключавых момантаў.

Ці пераможа Украіна ў 2023 годзе? Сваім прагнозам у інтэрв'ю сайту Charter97.org падзяліўся каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка:

- Такая імавернасць існуе. Тут ізноў жа можна вылучыць некалькі ключавых момантаў. Вядома, Расея валодае велізарным мабілізацыйным патэнцыялам і можа набраць, забяспечыць і ўзброіць на працягу нейкага часу два мільёны чалавек дакладна. Тут нельга недаацэньваць супраціўніка, гэта можа адбыцца.

З іншага боку, Пуцін яшчэ той "мэнэджар". За апошнія гады ён занядбаў эканоміку Расеі, зрабіў яе "нарказалежнай", і цяпер асноўная крыніца даходу – продаж энэргарэсурсаў за мяжу. Дык вось, праз напад на Украіну і ўведзеных санкцый, Расея за год практычна страціла энэргетычны еўрапейскі рынак, які найбліжэйшы лагістычна і самы прыбытковы для эканомікі РФ. Бо ў Еўропу ішлі энэрганосьбіты, а назад - вялізная плынь грошай, нафтадаляры, нафтаеўры, машыны, станкі, высокатэхналагічныя тавары.

У лютым будзе ўведзенае эмбарга на нафтапрадукты, Расея страціла рынак вугалю і трубаправоднага газу. ЗПГ яшчэ пастаўляецца, але мы бачым, што ўжо і Вялікая Брытанія ад яго адмаўляецца. Расея ў значнай ступені траціць рынак сырой нафты, і апошнім будзе рынак нафтапрадуктаў. Гэта найвялікшы ўдар па расейскай фінансавай сістэме.

Мы ведаем, што 300 мільярдаў даляраў замарожаныя на Захадзе. За гэты год РФ змарнавала на вайну проста неймаверныя грошы. Калі Расея працягне агрэсію ва Украіне, паспрабуе зрабіць новы заход з тэрыторыі Беларусі, значыць, санкцыі Захаду яшчэ больш узрастуць. Тут такая сітуацыя цугцвангу.

На мой погляд, яшчэ адзін з асноўных чыннікаў - ахвота Захаду дапамагаць Украіне, пастаўляць перадавыя тыпы ўзбраення і даваць шматмільярдную дапамогу для аднаўлення інфраструктуры, эканомікі ды фінансавай сістэмы Украіны. Пакуль мы такую волю бачым.

Усё гэта можа прычыніцца да таго, што Расея перанапружыцца і вайна скончыцца ў 2023 годзе. Адным з варыянтаў таксама можа быць заканчэнне вайны без падпісання замірэння. Проста фактычна стораны не змогуць весці наступальныя дзеянні. Бо сёння складана ўявіць, як Украіна зможа вызваляць Крым і Данбас, дзе эшаланаваная абарона і вялізная колькасць войскаў. Але калі ў Расеі адбудзецца эканамічная катастрофа, то супакой надыдзе на ўмовах Украіны. Аднак у першыя паўгода, несумненна, стораны паспрабуюць распачаць яшчэ значныя вайсковыя наступальныя дзеянні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках