12 траўня 2024, Нядзеля, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Расейцы зазналі інфармацыйны шок

27
ISW: Расейцы зазналі інфармацыйны шок

Прапагандыстаў заспелі знянацку.

Інфармацыйная прастора Расеі адрэагавала на падзеі ў Белгародскай вобласці 22 траўня панікай, фракцыйнасцю і няўзгодненасцю, якія яна зазвычай дэманструе, калі адчувае значныя інфармацыйныя ўзрушэнні.

Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайны.

Паасобныя ваенныя блогеры засяродзіліся на тым, што "Расейскі ахвотніцкі корпус" і легіён "Свабода Расеі" складаюцца збольшага з расейцаў, назвалі іх здраднікамі РФ, беспадстаўна абвінаваціўшы ў рабоце на ГУВ.

"Некалькі ваенных карэспандэнтаў выказалі меркаванне, што атака была мэтанакіраванай інфармацыйнай аперацыяй, мэтай якой было адцягнуць увагу ад нядаўняга захопу Бахмута Расеяй і пасеяць паніку ў расейскай інфармацыйнай прасторы напярэдадні магчымага ўкраінскага контрнаступу", – кажуць эксперты.

Былы расейскі афіцэр і ваенны злачынец Ігар Гіркін заявіў, што даўно папярэджваў, што такія трансмежныя рэйды могуць быць часткай больш шырокай украінскай контрнаступальнай стратэгіі.

Верхавод ПВК «Вагнер» Яўгеній Прыгожын скарыстаўся інцыдэнтам, каб абвінаваціць расейскі ўрад у спрыянні нападу. Ён скрытыкаваў расейскае Мінабароны за няздольнасць умацаваць межы і абараніць Расею.

Адзначаецца, што першая прыкметная лінія расейскіх абаронных умацаванняў праходзіць, напрыклад, за 2 км ад Гары-Падола, і меркаванне, што сілы РДК здалелі прабіць абаронную лінію, падкрэслівае слабасць такіх умацаванняў.

Аналітыкі адзначаюць, што раз большасць расейскіх ваенных блогераў адказала параўнальна рознымі паведамленнямі, а інфармацыйная прастора не згуртавалася вакол адной цэласнай рэакцыі на падзею, то гэта сведчыць аб тым, што падзеі заспелі знянацку расейскіх прапагандыстаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках