29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У яго бывалі зрывы»: новыя падрабязнасці загадкавай гібелі Z-актывіста Мавашы

3
«У яго бывалі зрывы»: новыя падрабязнасці загадкавай гібелі Z-актывіста Мавашы
Міша Мавашы

Перад стрэлам мог адбыцца канфлікт.

Адкрыліся новыя падрабязнасці загадкавай смерці ультраправага расійскага рэпера, Z-патрыёта Мішы Мавашы. Гэты прыхільнік традыцыйных каштоўнасцяў, як высветлілася, меў нарказалежнасць. Пра гэта паведаміў уплывовы расійскі рэсурс ВЧК-ОГПУ, які звязваюць са спецслужбамі Расіі.

Паводле ягоных даных, Мавашы атрымаў агнястрэльнае раненне ў сябе дома ў Варонежы. Інцыдэнт адбыўся каля 8 раніцы ў суботу, 24 кастрычніка. Разам з ім у кватэры знаходзілася ягоная маладая жонка, з якой яны ажаніліся ўсяго 10 дзён таму.

«Жонка Міхаіла Кацярына пачула стрэл з пакоя, у якім адзін знаходзіўся яе муж. Туды яна чамусьці (са слоў самай Кацярыны) зайшла толькі праз 20 хвілін пасля таго, што адбылося, і ўбачыла Міхаіла на падлозе з траўматычным пісталетам у руках і ранай у галаве. Кацярына выклікала хуткую, Мавашы даставілі ў Варонежскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі №10, дзе ён і памёр. Мяркуючы па ўсім, перад стрэлам паміж Кацярынай і Міхаілам адбыўся канфлікт. Мавашы многія гады змагаўся з нарказалежнасцю і перыядычна ў яго бывалі «зрывы», — напісаў канал.

Адметна, што Z-супольнасць не верыць у самагубства Мавашы. Яны падазраюць, што памерлага прыбралі яго ўласныя пакроўнікі ў расійскіх спецслужбах. Мавашы быў ворагам Украіны. Ён удзельнічаў у забеспячэнні акупацыйнай арміі РФ, а таксама займаўся ваеннай падрыхтоўкай расіян.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲