29 кастрычнiка 2026, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Звяртаюся да народа як сапраўдны прэзідэнт»

4
«Звяртаюся да народа як сапраўдны прэзідэнт»
Флавіу Балсанару

Флавіу Балсанару апублікаваў заяву пасля ўцёкаў у ЗША.

Былы кандыдат у прэзідэнты Бразіліі Флавіу Балсанару, які напярэдадні выехаў з краіны, апублікаваў свой зварот да нацыі, пацвердзіўшы, што разам з сям'ёй знаходзіцца ў ЗША.

«Я звяртаюся да бразільскага народа і міжнароднай супольнасці як сапраўдны прэзідэнт Бразіліі. Перш за ўсё я хацеў бы падзякаваць прэзідэнту Мілею (Хав'ера Мілея, прэзідэнта Аргенціны. — Заўв. рэд.) за смеласць, пачуццё справядлівасці і прыхільнасць да законнасці, прэзідэнту Трампу і цудоўнаму амерыканскаму народу за тое, што прынялі мяне. Гэта зямля свабоды і братоў, якія падзяляюць тыя ж каштоўнасці, што і годныя людзі ў маёй краіне. Прэзідэнт Трамп — выдатны абаронца свабоды слова», — заявіў Балсанару.

Былы кандыдат у прэзідэнты заявіў, што выбары, якія прайшлі ў Бразіліі, былі сфальсіфікаваныя. Палітык таксама паўтарыў, што не збіраўся пакідаць радзіму, але «дакладна ведаў, чым усё гэта скончыцца». Ён падкрэсліў, што ордэра на ягоны арышт не існуе, бо ён «не здзейсніў ніякага злачынства», але ёсць «палітычна матываванае паляванне на ведзьмаў».

«Я хачу праясніць: я не ўцякаў з Бразіліі — я з'ехаў дзеля Бразіліі. Я пакінуў рэжым надзвычайнага становішча, каб мець магчымасць стаць тым лідарам, якога заслугоўвае мой народ, бо, калі б я маўчаў, знаходзіўся ў зняволенні і падвяргаўся цэнзуры, як мой бацька, я не змог бы стаць такім лідарам, а мы былі б асуджаныя на інстытуцыйны тэатр з кастрыраванай апазіцыяй, якая кантралюецца Вярхоўным судом, перапоўненым паслугачамі рэжыму. Я не першы, каму даводзіцца змагацца за ўласную краіну па-за ёй», — заявіў Балсанару.

Палітык дадаў, што ў бліжэйшыя дні будзе рэгулярна звяртацца да бразільскага народа і прадставіць «стратэгію мабілізацыі апазіцыі».

Нагадаем, напярэдадні Reuters са спасылкай на дзве крыніцы паведаміла, што Флавіу Балсанару пакінуў краіну і накіраваўся ў Злучаныя Штаты, пацярпеўшы паразу на прэзідэнцкіх выбарах, што прайшлі ў краіне.

На прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі, якія прайшлі ў два туры 4 і 25 кастрычніка 2026 года, перамог дзеючы прэзідэнт Луіс Інасіу Лула да Сілва. Ён атрымаў перамогу ў другім туры. За Лулу да Сілву прагаласавалі 51,79% выбаршчыкаў, за Флавіу Балсанару — 48,21%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲