Беларусы правялі памятныя акцыі ў «Ноч расстраляных паэтаў»
1- 30.10.2026, 12:23
У Вільні акцыя сабрала сотні людзей.
У чацвер беларусы па ўсім свеце правялі акцыі ў памяць пра знішчаных у часы сталінскіх рэпрэсій пісьменнікаў і дзеячаў культуры.
У Вільні прайшла памятная акцыя «Ноч расстраляных паэтаў», распачатая ў 2017 годзе ў Курапатах. Каля 200 чалавек сабраліся, каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У скверы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду гучалі вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў.
Сярод выступоўцаў былі былыя палітвязні, беларускі тэатар VARTA, адзін з падпісантаў Акта аб аднаўленні незалежнасці Літвы Эмануэліс Зінгерыс, перадае «Радыё Свабода».






















У Беластоку траурная акцыя прайшла ля консульства Беларусі.



