На валютных таргах еўра прыкметна падаражэў
- 30.10.2026, 14:32
Расійскі рубель дасягнуў трохмесячнага максімуму.
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў пятніцу, 30 кастрычніка, долар і кітайскі юань патаннелі, а еўра і расійскі рубель падаражэлі. Найбольш прыкметнае змяненне — па еўрапейскай валюце: яна дадала 1,23 капейкі.
Курсы змяніліся так:
Долар страціў 0,02 капейкі (−0,01%) і завяршыў таргі на адзнацы 2,9460 рубля.
Еўра падаражэў на 1,23 капейкі (+0,37%), да 3,2938 рубля, дасягнуўшы максімуму за чатыры дні.
Расійскі рубель дадаў 0,11 капейкі (+0,03%): за 100 расійскіх рублёў на біржы давалі 3,6635 беларускага рубля. Гэта максімум за тры месяцы.
Кітайскі юань патаннеў на 0,20 капейкі (−0,05%), да 4,4266 рубля за 10 юаняў.