30 кастрычнiка 2026, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры Лукашэнкі ўсё больш дзейнічаюць у інтарэсах Крамля

2
Хакеры Лукашэнкі ўсё больш дзейнічаюць у інтарэсах Крамля

Магчыма прамое падпарадкаванне расійскім спецслужбам.

Звязаная з беларускімі ўладамі хакерская групоўка FrostyNeighbor атакавала важны аб’ект ва Украіне. Спецыялісты па кібербяспецы выявілі, што метады і мэты беларускіх хакераў усё больш супадаюць з прыярытэтамі расійскай выведкі, што можа сведчыць пра паглыбленне супрацоўніцтва Мінска і Масквы ў кіберсферы, піша Dark Reading са спасылкай на даклад славацкай міжнароднай кампаніі, якая спецыялізуецца на кібербяспецы, ESET за красавік — верасень 2026 года (пераклад — сайт Charter97.org).

Назва прадпрыемства ў дакладзе ESET не раскрываецца. Указваецца толькі, што гэта вытворчая кампанія, якая мае важнае значэнне для транспартнай галіны Украіны. Атака адбылася ў канцы мая. Групоўка, таксама вядомая як UNC1151, выкарыстоўвала інструменты Chisel, UltraVNC і Cobalt Strike, а затым запусціла шкоднасную праграму-«сціральнік», здольную знішчаць даныя. Паводле ацэнкі ESET, гэта першы дакументаваны выпадак кібератакі з боку групоўкі, звязанай з Беларуссю. Шкоднасная праграма магла выкарыстоўвацца для ўтойвання слядоў шпіёнскай аперацыі.

«Беларускія групы дзейнічаюць як кіберпраксі Расіі», — гаворыцца ў дакладзе. Даследчыкі адзначаюць, што іх аперацыі ўсё часцей адлюстроўваюць разведвальныя прыярытэты Масквы ва Украіне.

Эксперты не выключаюць, што беларускія хакеры маглі выконваць задачы расійскіх спецслужбаў. Пры гэтым ESET удакладняе, што наяўных дадзеных пакуль недастаткова, каб упэўнена сцвярджаць пра прамое аператыўнае падпарадкаванне.

Пагроза датычыць і Польшчы. У чэрвені CERT Polska ўключыў UNC1151 у лік найбольш актыўных хакерскіх груп, за якімі вядзецца назіранне, новыя фішынгавыя дамены, звязаныя з ёй, з’яўляліся амаль штодня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲