Украіна склікае тэрміновае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН
5- 30.10.2026, 18:13
- 3,782
Пасля удараў РФ па мірным насельніцтве.
Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Андрэй Мельнік заявіў, што Украіна склікае тэрміновае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН у сувязі з апошнімі ўдарамі Расіі па грамадзянскім насельніцтве ў Дніпры, Чарнігаве і Крамянчуку. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.
«У святле апошніх варварскіх зверстваў Расіі супраць украінскіх грамадзянскіх асоб у Дніпры, Чарнігаве і Крамянчуку, дзе расійскія ракеты наўмысна знішчылі 20 украінцаў і паранілі дзясяткі іншых, мы склікаем тэрміновае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН. Выгнаць Расію», - напісаў ён.
Нагадаем, расійскі дрон нанёс удар па чыгуначнай платформе ў Дніпры, калі пасажыры чакалі пасадкі ў цягнік. У выніку ўдару загінулі прынамсі 15 чалавек, яшчэ 14 былі параненыя.
Акрамя таго, расіяне атакавалі цэнтр Чарнігава, забіўшы дзвюх 15-гадовых дзяўчат і параніўшы яшчэ 23 чалавекі.
Акупанты таксама абстрэлялі жылы шматкватэрны дом у Крамянчуку, забіўшы як мінімум трох чалавек і параніўшы 32 чалавекі, у тым ліку 6 дзяцей.