30 кастрычнiка 2026, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Ямалу да Заходняй Сібіры: Зяленскі распавёў пра зону дасяжнасці ўкраінскіх удараў

1
Ад Ямалу да Заходняй Сібіры: Зяленскі распавёў пра зону дасяжнасці ўкраінскіх удараў

Украіна працуе над павелічэннем далёкабойнасці.

Украіна працуе над тым, каб яе ракеты і беспілотнікі маглі дасягаць больш аддаленых тэрыторый Расіі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік украінскай дзяржавы распавёў, што атрымаў даклад па выніках дыпстрайкаў у верасні—кастрычніку і падзякаваў вайскоўцам за меткасць і «рэгулярную якасную рэалізацыю ўкраінскіх далёкабойных санкцый».

«На кожны расійскі ўдар па нашых гарадах і грамадах заўсёды ёсць наш цалкам справядлівы адказ. На сёння ў дасяжнасці нашых дыпстрайкаў расійскія аб’екты на лініі ад Ямалу да Заходняй Сібіры, і працуем, каб нашы дроны і ракеты маглі дасягаць яшчэ больш аддаленых расійскіх тэрыторый», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі дадаў, што былі вызначаныя ключавыя напрамкі для далейшага прымянення «далёкабойных санкцый».

«Будуць маштабавацца і нашы падраздзяленні дыпстрайкаў — як на аснове магчымасцяў СБУ і, у прыватнасці, Цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа», так і на аснове нашых разведак і іншых складнікаў Сіл абароны Украіны», — распавёў ён.

Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсліў, што ўкраінская далёкабойнасць з’яўляецца адной з рэальных гарантый захавання незалежнасці Украіны падчас вайны і будзе адной з доўгатэрміновых гарантый бяспекі пасля надыходу міру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲