Стала вядома дата першых курсаў украінскіх пілотаў на знішчальніках Rafale
- 30.10.2026, 6:30
Для ўзмацнення Паветраных сіл ЗСУ украінскі бок плануе набыць 100 знішчальнікаў Rafale.
Першыя курсы падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў на французскіх знішчальніках Rafale пачнуцца ў лістападзе 2026 года. Адпаведную інфармацыю агучыла кіраўніца абароннага ведамства Францыі Катрын Вотрэн падчас парламенцкіх слуханняў.
У ліпені Кіеў і Парыж узгаднілі «дарожную карту», якая прадугледжвае набыццё ўкраінскім бокам 16 знішчальнікаў Rafale і ўзбраення да іх.
У тым жа месяцы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што першыя Rafale павінны ўзняцца ў неба Украіны ўжо ў 2028–2029 гадах, а навучальныя палёты былі абвешчаныя на найбліжэйшыя месяцы.
У цэлым для ўзмацнення Паветраных сіл ЗСУ ўкраінскі бок плануе набыць 100 знішчальнікаў Rafale.
Rafale — шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення, распрацаваны кампаніяй Dassault Aviation. Знішчальнік карыстаецца высокім попытам на сусветным рынку. Акрамя Францыі, ён стаіць на ўзбраенні або закантрактаваны ВПС Егіпта, Індыі, Катара, Грэцыі, Сербіі, ААЭ і Інданезіі.
Асноўнае прызначэнне знішчальніка ўключае выкананне такіх задач, як перахоп мэт, блізкі паветраны бой, удары па наземных аб’ектах, удары па марскіх цэлях.
У складзе Паветрана-касмічных сіл і ВМС Францыі Rafale з’яўляецца носьбітам тактычнай ядзернай зброі.