Прэміяльны алкаголь вырашылі зрабіць недаступным для беларусаў?
1- 31.10.2026, 8:59
- 2,392
Стаўкі акцызаў будуць у 1,5 раза вышэйшыя за звычайныя.
У Беларусі ў 2027 годзе збіраюцца ўвесці новыя павышаныя стаўкі акцызаў амаль для ўсіх груп падакцызных тавараў, у тым ліку на тытунь. Пры гэтым прэміяльны алкаголь плануюць абкладаць павышанымі стаўкамі — у 1,5 раза вышэйшымі за звычайныя. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, паведамілі ў «Палаце прадстаўнікоў».
«Адна з навінак падатковага заканадаўства — выдзяленне ў асобны радок прэміяльнай алкагольнай прадукцыі. Гэта датычыцца акцызаў, — паведаміла «дэпутат парламента» Наталля Кулешава. — Штогод мы індэксуем стаўкі, якія ў нас устаноўлены ў беларускіх рублях. Гэта датычыцца індэксацыі акцызаў. З 2027 года прэміяльная алкагольная прадукцыя выдзяляецца ў асобны радок, і для яе акцыз павялічваецца ў паўтара раза».
«Дэпутат» патлумачыла на прыкладзе: калі на беларускі алкаголь акцыз парадку 27 рублёў, то на прэміяльны алкаголь — каля 41 рубля.