Расійская футбалістка паўтарыла вядомую фразу пра Пуціна са скандавання харкаўскіх заўзятараў
4- 31.10.2026, 17:40
- 3,204
Надзея Карпава не падбірала слоў.
Расійская футбалістка Надзея Карпава эмацыйна адрэагавала на навіны пра падзеі ў акупаваных Алешках.
«Прыйшлі, разн*слі, разрабавалі, цяпер людзей „ратаваюць“. Пуцін ху**ла», — напісала футбалістка ў сторыс Instagram пра падзеі ў Алешках.
Гэтым пастом яна адрэагавала на заявы расійскіх прапагандыстаў, якія сцвярджаюць, што Расія нібыта «выратавала» жыхароў акупаваных Алешкаў.
Надзея Карпава з 2017 года гуляе ў чэмпіянаце Іспаніі. Варта адзначыць, што яна даўно вядомая сваёй крытыкай пуцінскага рэжыму.