WSJ: ЗША і Іран могуць аднавіць перамовы на наступным тыдні
1- 9.05.2026, 8:55
Стала вядома, што змяшчаецца ў мемарандуме з 14 пунктаў.
Ужо на наступным тыдні прадстаўнікі ЗША і Ірана могуць сустрэцца ў сталіцы Пакістана, Ісламабадзе, каб аднавіць мірныя перамовы.
Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.
Паводле крыніц, ЗША і Іран працуюць з пасрэднікамі над складаннем аднастаронкавага мемарандуму з 14 пунктаў, які вызначыць параметры перамоў, разлічаных на адзін месяц і накіраваных на завяршэнне.
Таксама важна ведаць яшчэ шэраг момантаў пра гэтыя перамовы:
Іран упершыню выказаў гатоўнасць абмяркоўваць сваю ядзерную праграму;
абодва бакі абмяркоўваюць магчымасць вывазу часткі іранскіх запасаў высокаўзбагачанага ўрану за мяжу (хаця публічныя заявы бакоў супярэчлівыя);
падрабязнасці пра працягласць прыпынення ўзбагачэння ўрану або пра магчымы вываз узбагачанага ўрану з краіны застаюцца нявысветленымі;
у рабочым дакуменце змешчаны заклік да Ірана аслабіць свой кантроль над Армузскім пралівам;
ЗША маюць намер зняць блакаду іранскіх партоў у ходзе гэтых 30-дзённых перамоў;
калі перамовы пройдуць паспяхова, месячны тэрмін можа быць працягнуты па ўзаемнай згодзе;
маштаб змякчэння санкцый з'яўляецца прадметам дыскусій, аднак можа сарваць перамовы.
Дарэчы, некалькі гадзін прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў размаўляў з журналістамі. Ён заявіў, што чакае атрымаць паведамленне пра рашэнне Ірана наконт месячных перамоў ужо ў пятніцу ўвечары (у ЗША якраз толькі-толькі скончыўся гэты дзень).
«Мяркую, сёння ўвечары я атрымаю ліст. Паглядзім, як усё пойдзе. Хутка даведаемся», — сказаў ён.