В Брюсселе прошла акция солидарности с белорусами (Фото)
5- 17.06.2010, 11:12
Белорусская диаспора в Брюсселе в День солидарности 16 июня провела акцию возле зданий европейских институтов.
Белорусская диаспора в Брюсселе в День солидарности 16 июня провела акцию возле зданий европейских институтов.
Пад час пікету былі распаўсюджаны інфармацыйныя бюлетэні з наступным тэкстам
ОтветитьМафія – аб'яднаньне (сям'я) крымінальных групаў, маючых агульную арганізацыю, структуру і кодэкс паводзінаў. Кожная група «працуе», зьдзяйсьняючы рэкет на пэўнай тэрыторыі – у раёне вялікага гораду, ў невялікім горадзе альбо ў цэлым рэгіёне краіны.
Напрыканцы траўня 2010 году за спробу правядзеньня мірнай патрыятычнай акцыі (велапрабег), прысьвечанай памяці вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча, у цэнтры Менску былі зьбітыя актывісты беларускіх патрыятычных арганізацыяў. Паводле практыкі, заведзенай з 1994 году, калі ўлада ў Беларусі была ўзурпаваная марыянэткаю Крамля Лукашэнкам, асобы нападаючых ня былі высьветлены. Гэткім жа чынам не былі высьветленыя удзельнікі банды, што ў 1995 годзе напала на дэпутатаў беларускага парлямэнту, на той час легітымнага, як і не былі знойдзены забойцы беларускіх дэмакратычных палітыкаў і журналістаў.
Агульным у вышэй згаданых фактах зьяўляецца тое, што нейкія ўзброеныя фармаваньні вайсковага тыпу з жорсткай арганізацыяй і дысцыплінаю беспакарана вось ужо на працягу 15 год ня проста груба парушаюць правы чалавека, але і пераступаюць мяжу, за якою пачынаецца прымітыўны крымінал. Адметна, што ўся досыць магутная сыстэма праваахоўных органаў ня проста ня можа высьвятліць асобаў гэтай злачыннай групоўкі, але і сустракае цынічныя перашкоды слабым спробам сьледчых для правядзеньня аператыўна-вышуковай працы, Былі выпадкі, калі перасьлед злачынцаў спыняўся праз непасрэднае ўмяшальніцтва ў сьледчыя дзеяньні самаго Лукашэнкі, а сьледчыя па справе былі звольненыя (вызваленьне ад пасады галоўнага пракурора РБ і старшыні КДБ РБ ў 1999 годзе). Адным з апошніх прыкладаў расправы з непажаданымі прафэсіяналамі можна прывесці незаконны арышт і незаконнае ўтрыманне ў турме КДБ следчага па важных справах Генеральнай Пракуратуры Беларусі Бойкавай Сьвятланы.
Эўрапэйскія палітыкі звычайна кіруюцца ў сваім аналізе сытуацыі ў Беларусі агульнапрынятай клясыфікацыяй існуючых палітычных тэорый, забываючы або сьвядома скажаючы палітычныя рэаліі. Гэта прыводзіць да адсутнасьці пазытыўных вынікаў Эўрапейскай палітыкі як у Беларусі, гэтак і ў іншых постсавецкіх краінах. Лёгіка такіх палітыкаў бездакорная, калі гаворка ідзе аб звычайным дзяржаўным ладзе, хоць бы і аўтарытарным. Памылка хаваецца ў спробе ўжыць агульнапрынятыя нормы ў нестандартнай сытуацыі. Нестандартнасьць сытуацыі складаецца ў тым, што пасьля распаду СССР расейскі КДБ спрабуе ўзяць пад кантроль працэс стварэньня незалежных дзяржаў былых краінах сацыялістычнага лягеру. Тамака, дзе гэта скончылася посьпехам, як напрыклад у Беларусі, былі ўсталяваныя падкантрольныя Крамлю палітычныя рэжымы, пабудаваныя не на палітычных, а на мафіёзных асновах.
Калі ж разглядаць сытуацыю з пункта гледжаньня крымінальнага асьпекту, дык усё становіцца на свае месцы. Лукашэнка займае месца малодшага боса (angl. - underboss). Яго сыны выконваюць у дадзены момант адпаведна сваім становішчам функцыі кансыльеры ( angl. consigliere) і капарыджым (angl. caporegime). Не складае працы прасачыць і апісаць іншыя базавыя структуры, характэрныя для мафіёзных груповак. З гэтым выдатна ўвязваецца і існаваньне ўзброеных структур крымінальнага тыпу, якія не падкантрольныя ніякім іншым «дзяржаўным» інстытутам і ажыццяўляюць у Беларусі палітычны і эканамічны рэкет. Як прыклад клясычных дзеяньняў дадзеных груповак можна прывесьці справу беларускага прадпрымальніка Аўтуховіча. Ігнараваньне агульных правоў і законаў стварае неспрыяльную атмасфэру для прыцягненьня замежных інвэстыцыяў і паспяховага развіцьця беларускага бізнэсу. Спробы супрацоўніцтва з мафіёзным рэжымам Лукашэнкі прыводзіць да неапраўданых рызыкаў для агульнаэўрапэйскай эканомікі і да карупцыі ў асяроддзі палітыкаў краінаў Эўразьвязу. Як адзін з прыкладаў можна прывесьці скандал аб фінансаваньні адпачынку мафіёзнага кляну Лукашэнкі ў Аўстрыі (адной з краінаў Эўразьвязу) насуперак усім палітычным і візавым санкцыям, уведзеным Эўраструктурамі адносна рэжыму Лукашэнкі. Як вынік, элітны адпачынак наваяўленых мафіёзі аплачвалі добрасумленныя эўрапэйскія падаткаплацельшчыкі з уласных кішэняў. Спробы атрымаць «выгодныя» кантракты з мафіёзнымі рэжымамі робяць неразборлівых эўрапэйскіх бізнэсоўцаў ад палітыкі саўдзельнікамі злачынстваў, якім, паводле міжнародных законаў, няма тэрміну даўнасьці.
Галоўнай умовай дасягнення татальнага кантролю над Беларуссю маскоўскіх мафіёзных верхаводаў з'яўляецца поўнае знішчэнне беларускага этнаса. Ня варта забывацца, што расейскія палітыкі прывыклі думаць катэгорыямі часоў халоднае вайны і па звычцы разглядаюць тэрыторыю незалежнай Беларусі ня толькі як месца для зручнага транзыту ў Еўропу вуглевадароднай сыравіны, але і як буферная прастора для супрацьракетнай абароны Масквы ад міфічнай пагрозы з Еўропы.
Беларускі народ ніколі не забудзецца тых эўрапэйскіх палітыкаў, якія адстойваюць вечныя прынцыпы волі, дэмакратыі і прагрэсу.
Жыве Беларусь
Хватит пиарится Дмитрий.
ОтветитьВы порой местами просто смешны.
цікава а што зрабіў ты "беларус"за час свйго існаваньня?толькі і можаце сядзець на ocmw ды каменты пісаць. калі табе нешта не падабаецца тады можа сам нешта арганізуеш? так у такіх як ты далей за размовы не заходзіць. хто тут сьмешны?
ОтветитьБеларус, 12:27, 18.06
ОтветитьХватит пиарится Дмитрий.
Вы порой местами просто смешны.
--------------------------------------------
Уж ты бы Зина помолчала бы................ .
А ну прочь из нета погань гэбэшная
Вы порой местами просто смешны.
ОтветитьСтаноўчыя эмоцыя робяць лепшымі людзей, смейцеся на здароўя дарагі Беларус!