26 декабря 2024, четверг, 4:25
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 10
0 +
Hammerschmitt, 13:04, 25.08

Ура товарищи!!!

Ответить
0 +
Kassandra, 13:10, 25.08

Во 2-ом ряду сидит В.Гончар(?).Сердце сжалось от 2-х фото.Мгновенно вспомнились строчки А.Ахматовой:

У меня сегодня много дела:
Надо память до конца убить,
Надо, чтоб душа окаменела,
Надо снова научиться жить...


Ответить
0 +
SergNev, 13:21, 25.08

Жыве Беларусь!

Ответить
0 +
ОТЭЦ, 13:40, 25.08

Юридическое восстановление независимости от реальной независимости разделяет целый океан.

Ответить
0 +
Фрабел., 14:37, 25.08

Было б справедліва і дэмакратычна ў связку з гэтай важнай падзеяй беларусам і наведавальнікам Хартыі прачытаць і ведаць - "Этапы Незалежнасьці" З. Пазьняка :

19 гадоў таму праваліўся камуна-гэбоўскі путч у Маскве. Крамлёўцы былі занятыя самі сабой у барацьбе за ўладу, а мясцовая камуна-савецкая намэнклятура ў Беларусі, якая таемна падтрымлівала путчыстаў і будавала на іх перамозе свае спадзяваньні, гэтая намэнклятура пасьля паразы камуністаў у Маскве разгубілася, была ў стане страху, шоку і прастрацыі. Дзьве небясьпекі выклікалі ў іх панічны жах: улада Ельцына ў СССР (зь Ельцыным Фронт тады салідарызаваўся) і помста Народнага Фронту (у час путчу некаторыя з дэпутатаў-камуністаў казалі нам у твар, што ўсіх нас расстраляюць).

Не скарыстаць гэтую сытуацыю, каб ударыць па імпэрскай сыстэме, было б злачынствам перад гісторыяй. І мы, дэпутаты Фронту, скарысталі яе. Скарысталі пасьпяхова, таму што існавала нацыянальная сіла ў нацыянальнай палітыцы – Народны Фронт, а ў Вярхоўным Савеце яго авангард – дэпутацкая Апазыцыя БНФ. Калі б такой народнай палітычнай сілы і такога авангарду не існавала, а было б нешта накшталт сёньняшняга “дэмакратычнага” маразму – тады б незалежнасьці ня ўзьнікла, Беларусь бы сьцерлі з мапы Эўропы.

. Калі б такой народнай палітычнай сілы і такога авангарду не існавала, а было б нешта накшталт сёньняшняга “дэмакратычнага” маразму – тады б незалежнасьці ня ўзьнікла, Беларусь бы сьцерлі з мапы Эўропы.Потым Масква спахапілася, але было позна. Не дапамог ні маскоўскі стаўленік, ні антыбеларускі рэжым, ні прадажная “дэмакратычная апазыцыя”. Ёсьць сіла ў Беларусі, якую ня бачаць ні ворагі, ні здрайцы, але яна трымае наш незалежны лёс.

Фатальныя падзеі адбыліся ў канцы ХVIII стагодзьдзя, калі паміж Расеяй і нямецкай Эўропай разабраная была Рэч Паспалітая. Паўстаньне за незалежнасьць выбухнула адразу пасьля разбораў пад кіраўніцтвам нашага нацыянальнага героя Андрэя-Тадэвуша Касьцюшкі.

Наступны этап – паход Напалеона і спроба вярнуць незалежнасьць пры дапамозе французаў. Потым – антырасейскае паўстаньне ў 1830-1831 г.г. у Беларусі і Польшчы. У 1863 годзе – легендарнае паўстаньне Кастуся Каліноўскага. І, нарэшце, 1918 год – аб’яўленьне незалежнасьці БНР.

Рэальная незалежнасьць БНР, праўда, не была дасягнутая, і рэальная дзяржава ня створаная з прычыны трох акупацыяў (нямецкай, польскай, маскоўска-бальшавіцкай), але аб’яўленьне незалежнасьці краіны і сфармаваньне ўладных структураў БНР паўплывала на ўвесь далейшы ход Беларускай гісторыі і барацьбы. Гэта была вялікая палітычная падзея ў нашай гісторыі.

Без 25 Сакавіка 1918-га ня ўзьнік бы і 25 жнівень 1991-га, калі была дасягнутая рэальная незалежнасьць і створана незалежная дзяржава.

Спраўдзілася мара пакаленьняў беларусаў, да ажыцьцяўленьня якой мы йшлі 200 гадоў.

Рэальная незалежнасьць БНР, праўда, не была дасягнутая, і рэальная дзяржава ня створаная з прычыны трох акупацыяў (нямецкай, польскай, маскоўска-бальшавіцкай), але аб’яўленьне незалежнасьці краіны і сфармаваньне ўладных структураў БНР паўплывала на ўвесь далейшы ход Беларускай гісторыі і барацьбы. Гэта была вялікая палітычная падзея ў нашай гісторыі.
Але барацьба не закончаная, бо наша незалежнасьць існуе пад пастаяннай пагрозай здрады і страты сувэрэнітэту. Прычынай гэтаму зьяўляецца антынацыянальны прамаскоўскі рэжым, усталяваны ў 1994 годзе, 16 гадоў таму. Дасягнуўшы незалежнасьці Беларусі, Народны Фронт не здабыў улады ў краіне, дзе панавала савецкая каляніяльная намэнклятура. Да гэтага часу якраз акрыяла Масква, але не аджыло яшчэ беларускае нацыянальнае грамадзтва. Сумесныя дзеяньні Масквы і мясцовай камуна-савецкай намэнклятуры прывялі да прамаскоўскага захопу ўлады ў Беларусі і ўсталяваньня аўтарытарнага рэжыму ўнутранай акупацыі, пры якім вынішчаецца нацыянальная культура, адукацыя, мова, літаратура, грамадзянская супольнасьць, прыніжаецца асоба, ідзе падрыў нацыянальнага духу народу, нішчацца асноўныя вытворчыя сілы краіны, якая стала закладніцай прыватных і чужых мафіёзных інтарэсаў.

Тыповыя, характэрныя для мафіёзнага роду адносінаў, сваркі паміж рэжымнай уладай Лукашэнкі і Крамлём ніколі ня ўплывалі на ўнутраную антыбеларускую палітыку рэжыму. Яна не зьмянялася. Цяперашні скандальны канфлікт паміж імі выяўляе зьмест карпаратыўных, антынародных дачыненьняў. Рэжымныя філіпікі лятуць у бок агрэсіўнай Расеі і адначасна рэжым узмацняе русыфікацыю ў краіне (галоўны складнік расейскай палітыкі ў Беларусі і асноўны складнік рэжымнай здрады), зачыняюцца беларускія школы, перасьледуюцца нацыянальныя дзеячы, нацыянальныя сьцяг і герб, зьневажаюць памяць Ларысы Геніюш, фальсыфікуюць беларускую гісторыю, перасьледуюць беларускую моладзь. Свара і скандалы лукашысцка-крамлёўскіх саюзьнікаў не выходзяць за рамкі іхных агульных антыбеларускіх інтарэсаў (і ня выйдуць ніколі, нават калі б яны загрызьлі адзін аднаго на сьмерць). У Беларусі на вяршыні дзяржаўнай лесьвіцы сядзіць чалавек з паталягічнай псыхалёгіяй утрыманьня улады. І дзеля яе ён ідзе на злачынствы.

Дамінацыя антынацыянальнага маразму ў Беларусі стала магчымай з 1999 году пасьля расколу Народнага Фронту і загнаньня нацыянальнай палітыкі у фактычнае падпольле. Сілы, якія падрыхтавалі і зрабілі раскол, выцягнулі на паверхню маргіналаў ад дэмакратыі бяз нацыі. Пачалася імітацыйная палітыка, аплочаная заказчыкам.

Як паведаміў нядаўна расейскі жоўты друк (“Русскій Newsweek”), “на 30 жніўня лідэры беларускай апазыцыі прызначылі спатканьне ў Маскве, каб абмеркаваць, каму зь іх балятавацца ў прэзыдэнты”. Калі гэты “ньюсуік”, як звычайна, ня схлусіў, то камэнтары тут не патрэбныя. Ужо даўно зразумела, што такіх “лідэраў” наш народ празь нейкі час зьмяце разам з Лукашэнкам і зь іх спажывецкай “апазыцыяй”. І першым крокам цяпер павінен стаць народны байкот незаконным выбарам, у якіх ня мае права балятавацца Лукашэнка, якія спрэс фальшывыя, недэмакратычныя і ашуканскія, у якіх людзей, што галасуюць, выкарыстоўваюць, як падставу для фальсыфікацыі, і ў якіх не прадбачыцца ніводнага прабеларускага кандыдата.

Ответить
0 +
№Х, 16:37, 25.08

Бела-чырвона-белы і Пагоня замест "заходу над балотам" і "жалобнага вянка" з чырвонай зоркай. Хутчэй бы назад у будучыню!

Ответить
0 +
Denn Haradzienski, 19:49, 25.08

З днём народзінаў, краіна!

Ответить
0 +
Юзик, 23:50, 25.08

УРА!!!

Ответить
0 +
Мikola, 11:30, 26.08

За Беларусь! ))

Ответить
0 +
VadimIRE, 13:10, 26.08

Живе Беларусь!!!
2Фрабел-зауседы падтрымливаю.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован