5 траўня 2024, Нядзеля, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўныя СМІ наўмысна не кажуць аб месцы працы чальцоў участкавых камісіяў

2

Як атрымалася высветліць назіральніку ад БХК, участкавыя камісіі ў Баранавічах фармаваліся ў большасці шляхам вылучэння працоўнымі калектывамі і зборам подпісаў.

І хоць калектыў можа высунуць у камісію толькі аднаго прадстаўніка, у выбарчых камісіях апынулася па 10 - 12 асобаў з аднаго калектыву. Прычым старшыні камісіяў у сваёй большасці - кіраўнікі астатніх чальцоў камісіі па працоўнай іерархіі.

Так, у Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 на выбарчым участку № 6 (ліцэй № 1) старшыня камісіі - дырэктар ліцэя Аляксей Бычкоўскі, чальцы камісіі - прадстаўнікі гэтага ліцэя (10 чалавек); на выбарчым участку № 24 (СШ № 14) старшыня камісіі - дырэктар школы Мікалай Руды, чальцы камісіі - 10 настаўнікаў гэтай школы; на выбарчым участку № 36 старшыня камісіі - галоўны лекар лякарні Генадзій Лабковіч, чальцы камісіі - 9 супрацоўнікаў гэтай медустановы. Такое сама назіраецца і ў большасці іншых камісіяў як па гэтай акрузе, так і па Баранавіцкай-Усходняй акрузе № 6 і па Баранавіцкай сельскай № 7.

Судзячы па ўсім, менавіта таму, публікуючы спісы чальцоў камісіяў, дзяржаўныя выданні не даюць інфармацыі, хто і дзе з чальцоў камісіяў працуе. Не даюць такой інфармацыі назіральнікам і ў выканкаме. І робіцца гэта з адной мэтай: людзі, падпарадкаваныя старшыням камісіяў па асноўным месцы працы, ня змогуць непаслухацца яго падчас выбараў і зробяць так, як яны загадаюць, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за вольныя выбары».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках