21 верасня 2024, Субота, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбаркамам ствараюць усе ўмовы для фальсіфікацый

4

Большасць участковых выбарчых камісій складаюцца з працаўнікоў адной арганізацыі. Узначальваюць камісіі кіраўнікі гэтых арганізацый.

Вельмі зручна для любых маніпуляцый: ніхто з сябраў камісіі не стане пярэчыць свайму дырэктару – робяць вынік прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Праваабаронцы прыводзяць прыклад. У камісію на Пралетарскім выбарчым участку № 1 горада Светлагорска ўключаныя толькі працаўнікі цеплаэлектрацэнтралі; на Маладзёжным участку № 13 – вытворчага аб’яднання "Хімвалакно"; на Чырвонаармейскім учатку № 14 – Цэлюлозна-кардоннага камбіната. Згодна апублікаванаму спісу, працаўнікі былі вылучаныя на сходах структурных падпадзяленняў: напрыклад, на цеплаэлектрацэнтралі – ад бухгалтэрыі, электрычнага цэха, хімічнага цэха і г. д.

"Мы прааналізавалі склад камісій і на іншых участках - кажа Віктар Раманішка, сябра Гомельскай абласной рады Партыі БНФ. - У арганізацыях, дзе няма структурных падпадзяленняў - напрыклад, у школах - працаўнікоў прымушалі вылучацца ў камісіі шляхам збору подпісаў. У выніку ў большасці камісій - у асноўным працаўнікі адной арганізацыі. З 28 вылучаных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл райвыканкам нікога ў камісіі не ўлучыў. Значыць, улада загадзя нешта хавае."

Выбарчыя ўчасткі ёсць ва ўсіх школах. Распавядае адзін з настаўнікаў (імя прасіў ні зваць):

"У кожную камісію аднаго чалавека ўключае райвыканкам. Гэта дырэктар школы альбо хто-небудзь з кіраўніцтва. Ён і становіцца старшынём камісіі. Выбараў старшыні на паседжанні камісіі не было. Дырэктар адразу паводзіў сябе як старшыня, а ў пратаколе пішуць, што яго абралі."

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках