25 красавiка 2024, Чацвер, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва Сената Польшчы непакоіць лёс беларускіх палітвязняў

15 лістапада адбылася паўтарагадзінная сустрэча кіраўніка Нацыянальнага Камітэта Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Анатоля Лябедзькі і намесніка старшыні Сената Польшчы Збігнева Рамашэўскага.

Як паведаміў Анатоль Лябедзька сайту ucpb.org, «абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, ад геапалітыкі да праблемы спрашчэння візавага рэжыму для грамадзянаў Беларусі. Я зрабіў акцэнт на рызыках і пагрозах, якія нясе з сабой праект «кіраванай дэмакратыі» для Беларусі і яе грамадзянаў».

Сенатар Рамашэўскі падзяліўся ўласным досведам барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека ў Польшчы і выявіў вялікую цікавасць да сітуацыі з беларускімі палітвязнямі – Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Арцёмам Дубскім.

Збігнеў Рамашэўскі заявіў, што «толькі свабодныя выбары прынясуць сістэмныя перамены ў Беларусь і адкрыюць магчымасці для паўнавартаснага супрацоўніцтва Беларусі і дэмакратычнай Еўропы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках