6 траўня 2024, панядзелак, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Банкруцтва рэжыму выявілася найбольш ярка падчас крызісу»

12
Андрэй Саннікаў: «Банкруцтва рэжыму выявілася найбольш ярка падчас крызісу»

Новая сістэма нацыянальнай бяспекі Беларусі - гэта мера для абароны дзеючага рэжыму.

Змены ў сістэме нацыянальнай бяспекі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з дзяржсакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым. Гаворка ішла пра тое, што ўдасканаленні сістэмы нацыянальнай бяспекі Беларусі патрабуюць «новыя выклікі і пагрозы, якія з'яўляюцца ў свеце», піша расейская «Независимая газета». Новая канцэпцыя павінна стаць «метадалагічнай асновай і арыенцірам для арганізацыі працы ўсіх дзяржаўных структур». Беларускі кіраўнік лічыць, што сваё месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі «павінен бачыць кожны грамадзянін». «Удасканаленая сістэма нацыянальнай бяспекі павінна адэкватна і папераджальна рэагаваць на магчымыя выклікі і пагрозы», – адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Новая канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі наўрад стане дакументам, які ўнясе істотныя змены ў знешнюю і ўнутраную палітыку краіны, мяркуюць эксперты ў Менску. «Я не вельмі разумею, навошта яна патрэбна, гэта канцэпцыя, наўрад беларускія эксперты здолеюць прадбачыць новыя пагрозы і метады барацьбы з імі, а што да існуючых рэалій, то тут рашэнні прымаюцца па меры з'яўлення праблем. Нацыянальная бяспека – гэта тая сфера, якая не можа чакаць з'яўлення канцэпцыі», – лічыць беларускі палітолаг Андрэй Фёдараў. На думку яшчэ аднаго менскага эксперта Валера Карбалевіча, распрацоўка новай канцэпцыі звязана ў першую чаргу са зменай кіраўніка Савета бяспекі. «Новае кіраўніцтва лічыць неабходным прадэманстраваць сваю ініцыятыўнасць і патрэбнасць», – лічыць ён.

У той жа час эксперты не адмаўляюць, што рэаліі як унутры краіны, так і звонку ад моманту распрацоўкі папярэдняй канцэпцыі нацыянальнай бяспекі істотна змяніліся (яна была прынята яшчэ ў канцы 90-х гадоў). За гэты час у краіне як адказ на ўзнікаючыя пагрозы распрацаваны канцэпцыі энергетычнай, дэмаграфічнай, харчовай бяспекі. Ёсць падставы меркаваць, што вышэйзгаданыя сферы ўвойдуць у адзіны дакумент, які тычыцца нацыянальнай бяспекі ў цэлым.

На думку Андрэя Фёдарава, галоўнай навэлай дакумента маглі б стаць шляхі дасягнення энергетычнай бяспекі. Ва ўсялякім разе, менавіта дыверсіфікаванне паступаючых энергарэсурсаў палітолаг лічыць галоўным элементам нацыянальнай бяспекі на дадзеным этапе. Не менш важным, па сцвярджэнні эксперта, з'яўляюцца дэмаграфічныя праблемы. «Краіна губляе насельніцтва», – заявіў Андрэй Фёдараў. Паводле яго меркавання, варта б надаць увагу так званай культурнай бяспецы, бо беларусы амаль страцілі сваю моўную і нацыянальную ідэнтычнасць. Што да ваеннага аспекту, то, на думку эксперта, ён найменш значны, бо «ніхто Беларусі не пагражае».

Наступны год – перадвыбарчы для Беларусі. Прадстаўнікі апазіцыі звязваюць распрацоўку новага дакумента са стартам прэзідэнцкай кампаніі і нічога добрага ад яго не чакаюць. «Як паказвае практыка, усе меры па абароне бяспекі – гэта меры для абароны дзеючага рэжыму», – лічыць каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. «Банкруцтва дзеючай улады відавочна, і падчас крызісу гэта выявілася асабліва ярка», – заявіў ён «НГ». Эксперт упэўнены, што новая канцэпцыя будзе ўтрымліваць новыя меры па абмежаванні правоў і свабодаў у дачыненні да ўнутранай палітыкі і меры па абмежаванні ўплыву на Беларусь еўрапейскай палітыкі ў дачыненні да знешняй.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках