20 красавiка 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума заявіла пра «клін» у адносінах з Беларуссю

6

Дэпутаты Дзяржаўнай думы выступілі з асуджэннем «антырасейскай рыторыкі» афіцыйнага Менска.

Як паведамляе Lenta.ru, 6 кастрычніка парламентарыі прынялі заяву «Аб сітуацыі ў расейска-беларускіх адносінах», у якой выступілі таксама за захаванне саюзніцкіх сувязяў з суседняй дзяржавай.

«Дэпутаты Дзярждумы выказваюць упэўненасць у тым, што кан’юнктурныя палітычныя інтарэсы, якія сталі браць верх у ходзе распачатай у Рэспубліцы Беларусь перадвыбарчай кампаніі, не павінны прывесці да падрыву саюзніцкіх стратэгічных адносін паміж нашымі краінамі, убіць клін у цесны саюз двух братэрскіх народаў», - гаворыцца ў заяве.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Наталля Цімакова заявіла, што адносіны паміж краінамі зайшлі ў тупік пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка выступіў з крытыкай у адрас Расеі. Паводзіны Лукашэнкі Цімакова звязала з жаданнем прэзідэнта «ўехаць у новы тэрмін на антырасейскай тэматыцы» (прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 снежня 2010 года).

1 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі асудзіў рашэнне прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева аб вызваленні ад пасады мэра Масквы Юрыя Лужкова. Акрамя таго, беларускі кіраўнік заявіў, што расейскае кіраўніцтва спрабуе і яго самога адхіліць ад улады.

За некалькі месяцаў да апісаных падзей на расейскім ТБ пачалася кампанія супраць Аляксандра Лукашэнкі. У прыватнасці, у эфіры канала НТВ былі паказаныя сюжэты «Хросны бацька», у якіх у адрас беларускага прэзідэнта высоўваліся абвінавачванні, якія тычацца карупцыі ў кіраўніцтве рэспублікі і рэпрэсій у дачыненні да палітычных праціўнікаў.

Лукашэнка, рэагуючы на крытыку з Масквы, у сваю чаргу, абвінавачваў расейскае кіраўніцтва ў пагаршэнні адносін паміж дзвюма краінамі і ў неапраўданым эканамічным ціску на рэспубліку. У расейскай прэсе кампанію супраць беларускага кіраўніка расцанілі як сведчанне таго, што Лукашэнка страціў падтрымку расейскіх уладаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках