1 траўня 2024, Серада, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рональд Пофала: «Было б неразумна беларускай апазіцыі вылучаць адзінага кандыдата»

23

Наяўнасць шматлікіх кандыдатаў з'яўляецца выражэннем плюралізму сярод апазыцыі, упэўнены палітык.

У Беларусі, як і раней, не створаныя ўмовы для свабодных і празрыстых выбараў, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску кіраўнік ведамства канцлера ФРГ, Федэральны міністр па асаблівых даручэннях Рональд Пофала, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Нармальных умоваў для свабодных выбараў тут няма. Беларусь, як і раней, далёкая ад свабодных выбараў», - заявіў Пофала. У той жа час, ён адзначыў, што «тыя абмежаванні, якія існавалі раней, да прыкладу, пры зборы подпісаў, не існуюць». «Параўноўваць са стандартамі свабодных выбараў у еўрапейскіх краінах немагчыма, за некалькі тыдняў да выбараў выбаршчыкі яшчэ не ведаюць, хто кандыдат», - патлумачыў Пофала.

На думку Федэральнага міністра, мінімальнымі стандартамі свабодных выбараў для Беларусі будуць адсутнасць перашкодаў пры рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, збалансаванасць ў складзе выбарчых камісіяў і допуск назіральнікаў да ўсіх этапаў выбараў.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць вылучэння апазіцыяй адзінага кандыдата, Р. Пофала заўважыў, што падобная прапанова апазіцыі з яго боку «магла б выглядаць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы». Разам з тым ён прызнаў, што падчас яго візіту ў Менск і падчас сустрэчы з апазіцыйнымі прэтэндэнтамі, дыскусіі на гэтую тэму вяліся. «Свабодныя выбары не вызначаюцца тым, што ў выніку вылучаюцца два кандыдаты: дзеючы прэзідэнт і альтэрнатыўны кандыдат. Было б бязглузда апазіцыі вылучаць аднаго альтэрнатыўнага кандыдата», - адзначыў Пофала. На яго думку, наяўнасць шматлікіх кандыдатаў з'яўляецца выражэннем плюралізму сярод апазіцыі. «Іншае пытанне, ці змогуць апазіцыйныя кандыдаты дамовіцца пра сумесную платформу і сфармаваць адзіныя патрабаванні», - сказаў Федэральны міністр, дадаўшы, што ён «не адносіцца да людзей, якія лічаць, што апазіцыя моцная толькі ў выпадку вылучэння адзінага кандыдата».

Адказваючы на пытанне пра ролю Расеі і уплыў беларуска-расейскага канфлікту на хаду бягучай выбарчай кампаніі, кіраўнік ведамства канцлера ФРГ распавёў, што тры тыдні таму пабываў у Маскве, і размаўляў з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Расеі і з кіраўніком адміністрацыі кіраўніка ўрада Расеі, і з новым мэрам Масквы. «Я не ведаю, наколькі гэты канфлікт будзе ўплываць на выбары. Палітычны клімат адрозніваецца ад папярэдніх гадоў», - сказаў Пофала. На яго думку, Расея можа толькі ўскосна уплываць на ход выбарчай кампаніі ў Беларусі праз выказванні расейскіх палітыкаў.

Кажучы пра наступствы непрызнання выбараў, Пофала заўважыў, што будзе «вельмі крытыкаваць Беларусь». У той жа час, ён паведаміў, што ў будучым годзе зноў мае намер сюды прыехаць: «і мы абмяркуем, як прайшлі гэтыя выбары». «Я настолькі цесна звязаны з Беларуссю, што не маю намеру спыняць свае кантакты. Я бачу развіццё ў грамадзянскай супольнасці, у апазіцыі», - адзначыў Федэральны міністр.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках