8 траўня 2024, Серада, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верталёт МНС, які тушыў пажары ў Расеі, адклікалі назад

4

Верталёт беларускага МНС, які быў задзейнічаны ў тушэнні пажараў у шэрагу рэгіёнаў Расеі, вяртаецца сёння ў Беларусь.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

«Сёння ўвечары верталёт, які быў задзейнічаны ў тушэнні пажараў у Расеі, вернецца ў Менск», - адзначылі там.

Разам з тым у міністэрстве дадалі, што зборны атрад беларускага МНС працягне ліквідацыю пажараў у Расеі.

Як раней паведамілі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі, 6 жніўня калона спецтэхнікі МНС прыбыла ў Расею для тушэння пажараў

«Калона выратавальнай спецтэхнікі і верталёт МНС Беларусі адправіліся з Менска ў Разанскую і Уладзімірскую вобласці Расеі для дапамогі пры тушэнні пажараў», - паведамілі ў МНС, удакладніўшы, што «у расейскія рэгіёны ад'ехалі 150 беларускіх выратавальнікаў».

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на прэс-службу беларускага ўрада, для аказання дапамогі ў тушэнні прыродных пажараў у Расею накіраваныя 20 спецаўтамабіляў і верталёт беларускага МНС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках