2 траўня 2024, Чацвер, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Лявонаў: «Пры новым прэзідэнце Аўтуховіч выйдзе на свабоду»

16
Юрый Лявонаў: «Пры новым прэзідэнце Аўтуховіч выйдзе на свабоду»

25 адсоткаў зняволеных знаходзяцца ў турмах Беларусі па сфабрыкаваных абвінавачваннях.

Пра гэта заявіў сайту charter97.org былы палітвязень, адзін з лідараў прадпрымальнікаў Юрый Лявонаў, які ўвайшоў у ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава.

«Мы даўно знаёмыя, і з самага пачатку, з першага знаёмства, Саннікаў зрабіў на мяне вельмі прыемнае ўражанне як чалавек. Крыху пазней я пазнаў яго як палітыка. Сённяшняя яго дзейнасць знаходзіць ва мне водгук. Я лічу, што ён правільна паступае, у дачыненні да сітуацыі, якая склалася ў краіне. Захапляюся яго мужнасцю, таму што толькі мужны чалавек сёння можа адкрыта процістаіць рэжыму, узнімаць усе праблемныя і вострыя пытанні, якія даўно наспелі ў народа да ўлады.

Яшчэ адзін не менш важны аспект. З самага пачатку, калі пачаўся пераслед нас з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам, Андрэй Саннікаў займаў паслядоўную і цвёрдую пазіцыю. Ён нам верыў, хадзіў на кожнае пасяджэнне суда і вельмі падтрымліваў. На сённяшні дзень мяне вельмі хвалюе сітуацыя, якая склалася з Мікалаем Аўтуховічам. Без змены ўлады я нічым не змагу яму дапамагчы. Ён будзе ў турме, пакуль не памяняецца кіраўніцтва краіны. Хоць чалавек ні ў чым не вінаваты. Таму я буду працаваць у камандзе Саннікава. Лічу яго справядлівым чалавекам. Сёння ў турмах Беларусі каля 25 адсоткаў зняволеных, якія не павінны там быць. Гэтыя людзі пацярпелі ад свавольства ўладаў. Гэта разбураныя лёсы, страчаныя сем'і, страчанае здароўе. Стаўшы прэзідэнтам, Саннікаў павінен вельмі ўдумліва і цвяроза ацаніць сітуацыю, і ўсё правільна вырашыць праз грамадскія інстытуты і падзел уладаў», - лічыць Юрый Лявонаў.

P.S. Сёння Юрый Лявонаў таксама адзначае дзень народзінаў. Сайт charter97.org далучаецца да віншаванняў гэтага мужнага чалавека.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375-29-6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках