17 траўня 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Васільеў: «Я сам з Расеі, у турме сядзеў, але ўсё роўна змагаюся!»

2
Аляксандр Васільеў: «Я сам з Расеі, у турме сядзеў, але ўсё роўна змагаюся!»

«Трэба змагацца ўсім, калі жадаем жыць у свабоднай і багатай краіне», - лічыць былы палітвязень, адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Гародні.

Аляксандр Васільеў увайшоў у ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава.

«Я даўно ведаю Андрэя Саннікава, мы з ім арганізоўвалі акцыі пратэсту. Калі ў 2004 годзе нас з Валерам Леванеўскім судзілі, Саннікаў прыехаў падтрымаць нас у Гародні. Некаторыя палітыкі і ста метраў не змаглі прайсці, а ён з Менска прыехаў. Гэта было па-чалавечы і для нас вельмі важна.

Упэўнены, калі Саннікаў стане прэзідэнтам, ён прыме законы, якія будуць спрыяць развіццю прадпрымальніцтва. Сёння ёсць шмат перашкод, якія стрымліваюць ініцыятыву людзей. Вельмі вольна распараджаюцца ў нас чужой маёмасцю, ледзь што - канфіскацыя. Бізнэс не спяшаецца ўкладаць у Беларусь грошы, усе разумеюць, што тут не самыя лепшыя ўмовы. Спадзяюся, пры Саннікаву яны значна палепшацца. У Беларусі павінны адбыцца перамены, 16 гадоў дастаткова для аднаго чалавека. Зразумела, што ён напіша сабе на гэтых выбарах столькі адсоткаў, колькі захоча. Мне крыўдна за беларусаў, настолькі усяго баяцца! Я сам родам з Расеі, я ў турме пасядзеў, але ўсё роўна змагаюся. Трэба змагацца ўсім, калі жадаем жыць у свабоднай і багатай краіне», - сказаў Аляксандр Васільеў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Калі вы жадаеце ўвайсці ў ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава:

Тэлефануйце: +375-29-9465052 ці +375-29-6815737

Звязвайцеся па скайпе: jauhen

Ці пішыце на электронную пошту: europeanbelarus@gmail.com

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках