26 лiпеня 2026, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідзе збор подпісаў за ўвядзеньне беларускай мовы на польскіх КПП

2
Ідзе збор подпісаў за ўвядзеньне беларускай мовы на польскіх КПП

На польскіх памежных пераходах з Беларусьсю немагчыма знайсьці якую-колечы інфармацыю на беларускай мове. 

У інтэрнэце можна паставіць подпіс пад пэтыцыяй да Падляскага і Люблінскага ваяводы ў справе ўвядзеньня беларускай мовы на польскіх КПП на мяжы з Беларусьсю. Перш за ўсё гаворка ідзе пра інфармацыйныя табліцы, аўдыё і відэапаведамленьні, знакі, якія цяпер паяўляюцца толькі на расейскай і польскай мовах, паведамляе «Польскае радыё».

«Беларуская мова зьяўляецца дзяржаўнай мовай усходняга суседа Польшчы і падкрэсьлівае яго сувэрэннасьць. Міністэрства замежных спраў Польшчы бярэ гэта пад увагу ў сваіх дзеяньнях ужо шмат гадоў. Таксама іншыя польскія дзяржаўныя ўстановы падтрымліваюць беларускія арганізацыі, якія імкнуцца захаваць і папулярызаваць беларускую мову. Адначасова на польскіх памежных пераходах з Рэспублікай Беларусь немагчыма знайсьці якую-колечы інфармацыю на гэтай мове. Беручы пад увагу захады цэнтральнай адміністрацыі, гэта выглядае як недагляд, які трэба тэрмінова выправіць», – чытаем у пэтыцыі.

Ініцыятары пэтыцыі адзначаюць, што гэта месца першага кантакту грамадзяніна іншай краіны з польскай тэрыторыяй. Кожны год імі карыстаюцца мільёны беларускіх грамадзян, а якасьць паслуг у гэтых месцах і імідж, якія яны ствараюць, зьяўляюцца ключавым для ўспрыняцьця Польшчы.

Пэтыцыю можна падпісаць тут.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках