25 красавiка 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Мілаў: Чытайце рэальную праўду пра каранавірус на сайце «Хартыя-97»

4
Уладзімір Мілаў: Чытайце рэальную праўду пра каранавірус на сайце «Хартыя-97»
УЛАДЗІМІР МІЛАЎ

Расейскі палітык распавёў пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі.

Расейскі апазіцыйны палітык, былы намеснік міністра энэргетыкі РФ Уладзімір Мілаў на сваім YouTube-канале распавёў, чаму краіны павінны ўводзіць карантын. Са слоў палітыка, краіны, якія не ўвялі карантын, чакае калапс сістэмы аховы здароўя. У якасці прыкладу ён прывёў Беларусь, дзе не ўведзены каранцтын, і ланцужок каранавіруса не перапыняецца.

- Паглядзіце, што адбываецца ў Беларусі, дзе Лукашэнка дагэтуль знаходзіцца ў цвёрдым адмаўленні. Там хаваецца рэальная смяротнасць [ад каранавіруса]. Людзей хаваюць і не даюць нават сваякам развітацца з памерлымі ад каранавіруса. Фактычна, медыкі ўсё разумеюць, але ўлады забараняюць ім пра гэта казаць.

Я б парэкамендаваў чытаць беларускі незалежны СМІ «Хартыя-97». Сайт у Беларусі блакуюць, але вось у нас (у Расеі. - заўвага Charter97.org) ён даступны. Я ў Расеі магу адкрываць «Хартыю-97», і вось там вельмі шмат рэальнай праўды пра тое, што ў Беларусі адбываецца.

У Беларусі я б наогул не давяраў ніякім афіцыйным лічбам. Там ёсць толькі масавыя звесткі пра тое, што колькасць тых, хто заразіўся велізарная. Неверагодная нагрузка на медыцынскую сістэму, людзям свядома не ставяць дыягназ пры смерці ад каранавіруса, - сказаў Мілаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках