31 кастрычнiка 2026, Субота, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Меланія Трамп цяпер бліжэй да прэміі міру, чым яе муж

6
The Telegraph: Меланія Трамп цяпер бліжэй да прэміі міру, чым яе муж
Меланія Трамп

Прозвішча Трамп можа з'явіцца ў спісе лаўрэатаў.

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп адыграла важную ролю ў дасягненні дамоўленасці аб гуманітарнай аперацыі ў акупаваным Расіяй украінскім горадзе Алешкі у Херсонскай вобласці. І гэта патэнцыйна адкрывае ёй шлях да атрымання Нобелеўскай прэміі міру, пра якую так марыць яе муж Дональд Трамп. Пра гэта ў аўтарскім артыкуле для The Telegraph піша ваенны аглядальнік Хэміш дэ Брэттан-Гордон.

Ён нагадвае, што Меланія непасрэдна працавала з расійскімі і ўкраінскімі чыноўнікамі, каб зрабіць гуманітарную місію магчымай. Аднак гэтая дамоўленасць стала працягам яе папярэдніх намаганняў па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, якіх Расія разлучыла з сем'ямі падчас вайны.

«У той час як прэзідэнт і яго міністр абароны Піт Хэгсет аддавалі перавагу ваяўнічай рыторыцы і дэманстрацыі ваеннай сілы, першая лэдзі ціха займалася іншым: гуманітарнай дыпламатыяй, якая прывяла Расію і Украіну за стол перамоваў», — адзначае дэ Брэттан-Гордан.

Нягледзячы на ўсе рызыкі, аўтар лічыць дасягнутую дамоўленасць важным гуманітарным вынікам. На думку дэ Брэттана-Гордона, менавіта Меланія, а не яе муж, заслугоўвае ўвагі ў кантэксце магчымай намінацыі на Нобелеўскую прэмію міру. Аўтар лічыць, што яе дыпламатычныя намаганні дэманструюць важнасць гуманітарнага падыходу, у адрозненне ад імкнення Дональда Трампа атрымаць асабістае прызнанне за спыненне войнаў.

«Калі ў наступным годзе ў Осла Меланію будуць разглядаць на саісканне Нобелеўскай прэміі міру, гэта будзе іронія, якая, як я падазраю, многім спадабаецца. Яе муж не хаваў свайго жадання атрымаць гэтую ўзнагароду. Але, магчыма, найвялікшай узнагародай, якую яна магла б прывезці дадому, было б нешта значна больш каштоўнае: урок для прэзідэнта пра тое, што мір — гэта пытанне чалавечнасці, а не асабістай славы», — адзначае аглядальнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲