У аэрапортах Масквы з-за атакі дронаў адмянілі або затрымалі больш за 370 рэйсаў
1- 30.10.2026, 11:39
Калапс працягваўся дзевяць гадзін.
У ноч на пятніцу, 30 кастрычніка, з-за атакі беспілотнікаў на Маскву ва ўсіх чатырох сталічных аэрапортах РФ адмянілі або затрымалі больш за 370 рэйсаў.
Пра гэта піша расійскі Telegram-канал Baza.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заяўляў, што з вечара чацвярга, 29 кастрычніка, у напрамку сталіцы краіны-агрэсара ляцелі 862 дроны, большасць з іх нібыта знішчылі на далёкіх падступах.
З-за абмежаванняў у паветранай прасторы ў аэрапорце Шарамецьева адмянілі 149 рэйсаў і затрымалі яшчэ 94, у Внукаве адмянілі 31 рэйс і затрымалі 76, а ў Дамадзедаве — 14 і 8 адпаведна.
На працягу дзевяці гадзін усе чатыры маскоўскія аэрапорты не прымалі і не адпраўлялі самалёты. Пасажыры з пецярбургскага Пулкава таксама паведамлялі пра шматлікія рэйсы ў Маскву, якія разварочвалі назад, адзначылі ў Baza.
Раней паведамлялася, што раніцай 30 кастрычніка беспілотнікі атакавалі Новакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці РФ, пасля чаго на тэрыторыі прадпрыемства ўспыхнуў пажар. Паводле паведамленняў мясцовых Telegram-каналаў, агонь у раёне НПЗ працягваў распаўсюджвацца, а ў горадзе па-ранейшаму фіксавалі дроны.