Беларус вырашыў прайсці 100 кіламетраў пеша
- 31.10.2026, 21:14
Мэта — дапамагчы хворай дзяўчынцы.
Сяргей Ермак вырашыў прайсці 100 кіламетраў па маршруце Ратомка – Мінск – Слуцк, каб прыцягнуць увагу да лёсу Эміліі Карнейчук, гадовай дзяўчынкі, хворай на СМА.
Эмілія родам з Гомеля. У яе спінальная мышачная атрафія — захворванне, пры якім паступова гінуць рухальныя нейроны ў спінным мозгу, а мышцы становяцца ўсё слабей. Каб спыніць хваробу, неабходны прэпарат Zolgensma коштам 1,8 млн долараў, гэта прыблізна 5,3 млн беларускіх рублёў.

Каб дапамагчы дзяўчынцы, Сяргей прыдумаў чэлендж: прайсці сто кіламетраў ад Ратомкі да Слуцка і асвятляць свой шлях у сацыяльных сетках.
Мужчына ўжо пераадолеў больш за 60 кіламетраў. Рэквізіты для дапамогі Эміліі апублікаваныя ў ягоным акаўнце ў Instagram.