Пра Набіулліну і рэпку
2- Віталь Шапран
- 31.10.2026, 21:20
- 2,926
ФОТА: GLOBALLOOKPRESS.COM
Расійская эканоміка ў пастцы.
Паважаныя сябры, прапаную вам манетарную казку пра ЦБР і рэпку.
Жыў-быў у Расіі крывавы цар Уладзімір, і была ў яго давераная банкірша — прамудрая Эльвіра. Яксьці цар заблытаўся ў сваіх бюджэтных выдатках і пачаў прасіць Эльвіру надрукаваць больш рублёў для схаванага фінансавання дэфіцыту бюджэту. А як вы ведаеце, каб стрымаць інфляцыю ў Расіі, ЦБР, які ўзначальвае Эльвіра, павінен падымаць стаўку, што Эльвіра і зрабіла.
Ныдаволеныя баяры з абароннага «Ростэха», а таксама металургі, нафтавікі і нават аграрыі прыйшлі да цара скардзіцца на занадта дарагія крэдыты ад сяброў Эльвіры. Цар праводзіў нараду за нарадай, выклікаў Эльвіру, звяртаўся да бізнесу, але стаўка як была 14%, так і засталася.
Справа ў тым, што манетарная кухня Эльвіры знаходзіцца не ў КНДР, а ў РФ, дзе часткова дзейнічаюць рынкавыя законы. І калі ваш Расстат хлусіць пра інфляцыю ў 7%, а насамрэч яна складае 14–18%, то і ахвотных несці дэпазіты ў банкі, ды яшчэ і адказваць на пытанні банкаў «адкуль сродкі?», становіцца ўсё менш.
Таму, каб у банкаўскай сістэме не ўзнікала праблем з ліквіднасцю, у «манетарнай кухні» Эльвіры стаўкі мусяць быць высокімі. Калі знізіць стаўку, то ўсе надрукаваныя грошы ўцякуць з банкаў на спажывецкі рынак, і тады — «прывітанне, 90-я гады».
Баяры не надта верылі Эльвіры, пакуль у кастрычніку 2026 года Мінфін РФ не змог размясціць аблігацыі ўрада цара толькі пад 16,77% гадавых пры сярэдняй стаўцы па дэпазітах 13,8% і ўліковай стаўцы 14%. Такі недавер да фінансавых абавязацельстваў цара расчараваў частку баяраў. Але яны працягнулі ціск на Эльвіру, асабліва баяры з абароннага сектара.
Тым не менш Эльвіра, якая, дарэчы, у 2027 годзе ўжо збіраецца на пенсію, выкруцілася з гэтай сітуацыі моцнага ціску даволі арыгінальна: усю віну за няздольнасць ЦБР знізіць ключавую стаўку яна ўсклала на ўкраінцаў, чые БПЛА наносілі ўдары па НПЗ цара.
Такім чынам склаўся цікавы ланцуг: баяры скардзяцца цару на высокія крэдытныя стаўкі, цар скардзіцца Эльвіры на дрэнную працу ЦБР, а Эльвіра паказвае на ворагаў РФ з Захаду.
Грашовы круг замкнуўся, і, здавалася б (з пункту гледжання цара), вінаватых няма, але крэдытныя стаўкі высокія, а вайна працягваецца; Эльвіра па-ранейшаму займае сваю пасаду, але ўжо рыхтуецца выйсці на пенсію. А расійская эканоміка (рэпка), якую баяры, Эльвіра і цар цягнуць-цягнуць — выцягнуць не могуць, так і засталася ў брудзе.
Праўда, па-за полем зроку звычайнага назіральніка яшчэ засталася сабачка Эльвіры — Жучка па прозвішчы Грэф. Пакуль баяры плацілі Сбербанку Жучкі з-за палітыкі высокіх ставак Эльвіры, Жучка назапасіла ў 2026 годзе прыбытку аж на 2 трлн рублёў, з якіх 0,5–1 трлн рублёў пойдзе ў бюджэт, з якога цар фінансуе вайну.
Каб не было ў Эльвіры такой Жучкі, то цар, магчыма, так і не палюбіў бы Эльвіру. Дык што любіце жывёл, асабліва сабак і катоў. Пра ката па прозвішчы Костін і яго ролю ў гэтай казцы я вам распавяду пазней. Ёсць яшчэ ў Эльвіры і сакрэтная ўнучка, але пра гэта ўжо на Новы год.
Віталь Шапран, «Фэйсбук»