Беларус злавіў вялізнага шчупака
- 31.10.2026, 21:52
- 1,048
Вага — амаль 13 кілаграмаў.
У Лідскім паляўнічым гаспадарстве зафіксавалі ўдалы ўлоў: мясцовы рыбалов злавіў шчупака вагой 12,7 кг, паведамляе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БООР).
Сярод аматараў шчупак цяжэйшы за 10 кг лічыцца рэдкай удачай.
У БООР нагадалі рыбаловам пра неабходнасць выконваць нормы вылаву і беражліва ставіцца да прыроды, у прыватнасці адпускаць маладняк і рыбу, якая не дасягнула прамысловага памеру, дзеля захавання папуляцыі.
