50 гадоў адзначыў у турме старшыня Шклоўскай суполкі Партыі БНФ
- 22.10.2007, 14:17
Старшыня Шклоўскай суполкі Партыі БНФ Аляксандар Фёдараў адзначыў 50-годзьдзе ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. 31 кастрычніка мае пачацца суд над партыйным актывістам. Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода” жонка Аляксандра Фёдарава Вольга.