9 января 2025, четверг, 22:15
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 1
0 +
SERGEY, 14:12, 28.11

Універсальны" Мартынаў: і ў МЗС, і ў ААН
На мінулым тыдні аглядальнік Раман Якаўлеўскі паведаміў Рацыі, што беларускі Міністр замежных спраў не прысутнічае ў Менску на сваёй асноўнай працы, а знаходзіцца далёка за межамі краіны і працуе ў камітэце ААН ў Жэневе. Нагадаю, што тады прэсавая служба беларускага МЗС адмовілася каментаваць гэта і парэкамендавала звярнуцца да крыніцы гэтай інфармацыі.

- Наш прэсавы сакратар раіць, відаць, звяртаца да спадара Якаўлеўскага, калі ён распаўсюджвае такія сумнеўныя факты.

- Тады можаце патлумачыць, чаму на “менскім форуме” не было агучана прывітальнае слова спадара Мартынава. Яго нямецкі калега не забыў гэта зрабіць. Відаць Мартынава не было ў гэты час у Беларусі?

- Ведаеце, прэсавы сакратар сказаў, што іншых каментараў відаць не будзе, параіў, толькі калі вас гэта вельмі цікавіць звяртацца да спадара Якаўлеўскага.

Рацыя ў такім выпадку звярнулася да калег Мартынава, якія таксама знаходзіліся ў гэты час у Жэневе і таксама, як і беларускі Міністр замежных спраў, прымалі ўдзел у паседжаннях камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. З боку Польшчы прадстаўніком камітэта з’яўляецца спадар Анджэй Жэплінскі.

Рацыі спадар Анджэй паведаміў, што амаль цэлы месяц ён, як і Міністр замежных спраў Беларусі знаходзіўся ў Жэневе, дзе праходзіла праца камітэту. Мартынаў з’яўляўся не на ўсіх паседжаннях, часта адсутнічаў, што, магчыма звязана яго працай у МЗС Беларусі.

Анджэй Жэплінскі здзівіўся, калі было сказана, што беларускі МЗС не хоча агучваць інфармацыю пра супрацу кіраўніка беларускай інстытуцыі збоку прэсавай службы:

- Праца на паседжаннях з’яўляецца публічнай, кожны можа прыйсці паглядзець на яе працу і апісваць яе. Увогуле, гэты камітэт – нешта накшталт квазісуду. І там мы працуем не толькі як эксперты, а прадстаўнікі пэўнай краніны. Таксама варта адзначыць, што ААН ўхваліў папраўкі да гэтага камітэту і цяпер ен мае пад сваёй юрысдыкцыяй яшчэ справы эканамічныя. Таму камітэт цяпер з’яўляецца яшчэ і судовым органам, які разглядае індывідуальныя скаргі грамадзян, а таксама і следчым органам.

Анджэй Жэплінскі таксама паведаміў, што цяпер за працу ў гэтым камітэце не атрыміваў грашовага ўзнагароджання. ААН пакрывае толькі затраты на дарогу і пражыванне. Некалі чальцы камітэту атрымлівалі каля 1000 даляраў у год, але, магчыма, што з кожным варункі супрацы разглядаюцца індывідуальна.

Спадар Анджэй разам з тым адзначыў, што яго наведванне Жэневы ў гэтым годзе было апошнім. Ён адмаўляецца ад гэтай пасады ў сувязі з тым, што не мае часу для такога супрацоўніцтва. З гэтага году ён быў выбраны суддзём Канстытуцыйнага Трыбунала Польшчы. Таму часу на тое, каб сумяшчаць гэтыя пасады проста не існуе.

- Увогуле я проста не маю часу на такую працу. Калі казаць пра канфлікт паміж маёй працай ў Канстытуцыйным Трыбунале ў Варшаве і супрацай ў Жэневе, то такога няма. Сапраўды, я не скажу, што маю канфлікт інтарэсаў, але маю канфлікт часу. Чалавек павінен захоўваць свой вобраз, але калі жадае захаваць статус, то мае на гэта права. Але я не маю на гэта амбіцый. Калі прыгадць, то былі выпадкі, калі нехта паступаў таксама як і я, былі выпадкі, хто не паступаў такім жа чынам. Не жадаю гэтага ацэньваць. Кожны павінен паступаць паводле свайго унутранага меркавання, сумлення.

Былы міністр працы Беларусі Аляксанд Сасноў кажа, што ўсё ж немагчыма ў такіх варунках параўноўваць суддзю Трыбуналу Польшчы Анджэя Жэплінскага і Сяргея Мартынава.

- Hy будзем забываць, што Мартынаў – Міністр. У Беларусі Міністр – даволі намінальная пасада, і Мартынаў можа не быць на працы наогул. За яго будуць працаваць яго намеснікі, кіраўнікі ўпраўленняў і г.д. І задача Мартынава ў гэтым – вызначыць ім накірункі дзейнасьці: куды, што і як. Але яшчэ да гэтага ў Беларусі накірункі дзейнасці непасрэдна самога Мартынава, то і іх вызначае Лукашэнка. І таму ў Міністра часу сапраўды хапае. Вось, напрыклад, калі я быў Міністрам, то пакуль працаваў сам, сумленна – дык мне заўсёды бракавала часу. Але потым ўжо вызначыў, што тое, што напрацаваў – нікога не цікавіць, ад мяне сталі патрабаваць толькі тое, што ўказана зверху. Таму і ў мяне стаў з’яўляцца вольны час. Таму я думаю, што ў Мартынава хапае вольнага часу і калі б яму прапанавалі яшчэ нейкую пасаду за мяжой, не толькі ў Жэневе, а недзе яшчэ, напрыклад, Бруселі, ён бы і там працаваў!

Дарэчы, шматлікія эксперты адмаўляліся ў гэтым выпадку ад каментароў, калі збоку Рацыі ім тлумачылі сутнасць справы і звароту карэспандэнта радыё. Што тычыцца дзейнасці Сяргея Мартынава ў камітэце ААН, то яна практычна цалкам прадстаўлена ў свабодным доступе на сайтах ААН і камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах па адрасе UN.org

Сяргей Скулавец, Радыё Рацыя

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован