4 декабря 2024, среда, 17:17
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Эльжбета Радзiвiл: «Гэта ганьба, што вы сёньня ў Беларусі не гаворыце па-беларуску…»

20

Княгіня Эльжбета Радзiвiл заяўляе, што, калi б Радзiвiлаў не прымусілі з’ехаць з Беларусі ў 1939-м годзе, сёння яны бы абавязкова размаўлялі на роднай мове.

Комментарии 20
0 +
Влодэк, 12:32, 31.07

Так ёсьць - ганьба.
Ганьба - што Антоні Радзівіл прытрымліваўся пальшчызны, што Пілсуцкі - таксама ліцьвін - здрадзіў Бацькаўшчыне на карысьць "эўрапейскай" Польшчы, калі адмовіўмся нават ад перамоваў пра Незалежнасьць БНР. Колькі была й ёсьцека ліцьвінаў, што забыліся на тое, кім яны ёсьць, якія лічылі й дасюль лічаць беларусаў( ліцьвінаў) хлопамі, а мову - хамскай.

Дзе былі гэтыя магнаты ўсе стагодзьзі. Як магла вытрываць Літва й ліцьвінская мова, калі магнаты й шляхта адмаўляліся ад сваіх каранёў, ад свайго гаспадарства на карысьць чужынскай культуры, мовы, царквы.
Часам, у роспачы й суме кліча мая душа : дзье ж Вы Вялікія патрыёты Айчыны, дзье ж Вы Альгерды, Гедзіміны й Вітаўты, Мікалаі Радзівілы Чорный, Руды, Сапегі, Хадкевічы, Касьцюшкі й Каліноўскія. Ці можа зямля Літоўская ўжо ня ўродная на Вялікіх людзей Вялікай Краіны?

Ответить
0 +
лысы, 13:11, 31.07

Усё гзта добра, але мы дзевять мiльёнау НЕ Радзiвiлы. А халопы. (Как правильно заметил Влодэк)

Ответить
0 +
Дрыгавіч, 13:34, 31.07

Цудоўны артыкул!
Наконт беларускай мовы... праблема вядомая і шляхі вырашэньня вядомыя. Адсутнасьць роднай мовы ў джяржаўных пакоях азначае толькі адно, што Беларусь была раней калёніяй, а зараз застаецца посткаланіяльнай дзяржавай.
От, калі усе Радзівілы будуць даваць інтэрвію для БТ па-беларуску, то гэта будзе добрым прыкладам. А так паглядзіш на тое, як нейкі князь Радзівіл прамаўляе на відэакамэру па-руску, дык задаешся пытаньнем, а хто сапраўды вінны ў адсутнасьці нацыянальнага гонару?!
Пані Эльжбэта, навучыце сваіх сваякоў беларускай мове спачатку, а потым ужо шкадуйце перад сьвятаром, што беларусы не размаўляюць па-беларуску!

Ответить
0 +
Здань, 13:49, 31.07

лысы, 13:11, 31.07 Ну ты за сябе кажы , калi халоп - то i добра. Як бачу шчэ i у расейскiм сэнсе. На Беларусi каля 20% - шляхта. Ды й прыгоннае права да нас з Расеi прыйшло.

Ответить
0 +
лысы, 13:57, 31.07

Здань ну отними 20%

Ответить
0 +
Здань, 14:08, 31.07

А што далей , будзем мяшчан , гараджан i вольных сялян мiнусаваць? Ды й дзе гарантыя што гтыя 20% не патрапiлi у твае ппродкi ? Не разумею да чаго вы iмкнецеся.

Ответить
0 +
са шляхты, 14:37, 31.07

"Цяпер у князёўны два — стужкавая «Мiнолта» i лiчбавы «Панасонiк» з добрым зумам."
----------------------------------------------------------
СТУЖКА(бел.) - ГЭТА ЛЕНТА(рус.)!
ПЛЁНКА(бел.) - ГЭТА ПЛЁНКА (рус.)!!

Ответить
0 +
лысы, 14:53, 31.07

Не серьёзно это прикидываться аристократом не являясь таковым (это как раз не о Радзивилах). А гордость можно испытывать только за их ну к примеру музыкальные произведения да и то просто потому что они были написаны на той же земле где жили наши предки (как раз холопы) Ведь Радзивилы как властители вели себя по отношению к нашим предкам (холопам) не лучше чем нынешние.

Ответить
0 +
Сяржук Сокалаў-Воюш, 15:15, 31.07

Сапраўды цудоўны артыкул.
У прынцыпе, спадарыня Альжбэта магла б і не ўздымаць пытаньня пра мову, але ж узьняла. Значыць баліць, значыць ёсьць адчуваньне, што іншыя мовы на гэтай зямлі не арганічныя, чужыя, значыць працуюць ліцьвінскія гены і нікуды ад гэтага не падзецца. Можна было б, вядома, учыніць самагвалт, вылучыць гэтыя драбочкі Беларушчыны, не зьвяртаць на іх увагі, праігнараваць, але нельга праігнараваць гісторыю. Мы ж, заміж парадвацца, ізноў злобімся. Ня трэба пытацца ў спадарыні Альжбэты “дзе былі гэтыя магнаты ўсе стагодзьдзі” або радзіць: “навучыце сваіх сваякоў беларускай мове спачатку”. Гэта ня той выпадак. Ды й дзе былі ўсе гэтыя стагодзьдзі Сокалавы? Дзе былі Воюшы? Пытаньне ў тым дзе й кім ёсьць я. Дзе й кім ёсьць спадарыня Альжбэта мы ўжо ведаем.

Ответить
0 +
Sergey, 15:50, 31.07

А может наш народ и правда не быдло!

Только почему в Минске по ПОВОДАМ собираются 40 человек...
Вот если бы эта пожилая дама позвала - 100пудово народ вышел!
это не мИЛЯ да и не Козулин вобщем-то!
Зенон! вод с кем надо работать-дружить!
А вот это:
-Дзе былі гэтыя магнаты ўсе стагодзьзі. Як магла вытрываць Літва й ліцьвінская мова, калі магнаты й шляхта адмаўляліся ад сваіх каранёў, ад свайго гаспадарства на карысьць чужынскай культуры, мовы, царквы.
Часам, у роспачы й суме кліча мая душа : дзье ж Вы Вялікія патрыёты Айчыны, дзье ж Вы Альгерды, Гедзіміны й Вітаўты, Мікалаі Радзівілы Чорный, Руды, Сапегі, Хадкевічы, Касьцюшкі й Каліноўскія. Ці можа зямля Літоўская ўжо ня ўродная на Вялікіх людзей Вялікай Краіны?-
100пудняк поддерживаю!

Кстати ! Я сам родился в Несвиже . Очень рад за родной ГОРОД!
НЕСВИЖ навсегда!

Ответить
0 +
Влодэк, 16:14, 31.07

Пане Сокалаў - Воюш, я не пра сеньня я пра мінуўшчыну, пра страчаную ВКЛ, Спадчыну Гедзімінаву, Альгердаву ды й Вітаўтаву. Дзе ёсць пачатак занядбаньня, чаму мы зараз цураемся роднага слова, роднае мовы, Сваёй Зямлі ўрэшце. Таму я й пытаюся: дзе былі тыя ,- Паны радныя, Магнаты, Шляхта - Соль Зямлі Літоўскай, Адукаваныя , заможныя, моцныя? Прапілі Літву, прагулялі,аддалі чужынцам як з Усходу, так з Захаду. Ужо ў ХVII староччы ліцвінская мова сталася непапулярнай, "халопскай" сярод магнатаў й шляхты на якой сеняшнімі словамі "нічога разумнага сказаць ня можна". Дзе сеньня Радзівілы , Сапегі? Там куды кіраваліся яшчэ іхнія продкі. На Захадзе. Кінулі Радзіму, кінулі дзедзічныя землі, маёнткі, палацы, а народ з "халопскай мовай. халопскімі паводзінамі" застаўся. На Сваёй Зямлі. Яны і есьцека той сольлю Зямлі, тым чыньнікам, які не дазволіў чужынцам ушчэнт знішчыць нашыя карані. Збераглі мову й культуру. Сталіся тым падмуркам, на якім будавалі "беларускасьць" ў пачатку ХХ старочча ўжо новая генерацыя "ліцьвінаў - беларусаў".

Ответить
0 +
Сяржук Сокалаў-Воюш, 17:15, 31.07

Шаноўны спадар Влодэк, я разумею Вашыя крыўду й абурэньне... Але, па-мойму, “халопства” – зьява чыста расейская, хаця ў нашай мове ад гэтага слова паходзіць слова хлопцы (у расейскай мове ребята – дзеці рабоў)... Гадоў 30 таму, калі я пачаў усьведамляцца нацыянальна, за маімі плячыма быў толькі школьны курс гісторыі БССР, якому я па наіўнасьці верыў. Тады я вырашыў, што калі Беларусы ня мелі сваёй гісторыі – гісторыя пачнецца зь мяне. Мой шлях да гістарычнай праўды быў доўгі й няпросты. Ды, зрэшты, ён не завершаны й цяпер. Што да Сапегаў, то апошні Сапега цяпер ў Афрыцы. Усьведамляе сябе Беларусам. Дзе ён быў і чым займаўся калі на Бацькаўшчыне застаўся “народ з “халопскай мовай, з халопскімі паводзінамі” – ня ведаю. Што ж да Радзівілаў, то згадаем хаця б Магдалену, якая дапамагла выдаць Максіму Багдановічу ягоны “Вянок”, давала грошы на Беларускі рух. Тое ж і некаторыя іншыя прадстаўнікі магнатэрыі-шляхты. Згадайма Ськірмунта, Сьвятаполк-Мірскага ды іншых.
“Менавіта шляхта пачала барацьбу за вызваленьне Беларусі ад расейскага прыгнёту. Са шляхты пераважна выйшлі і кіраўнікі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і адраджэньня канца ХІХ – пачатку ХХ ст. – як браты Луцкевічы, В.Іваноўскі, Аляізія Пашкевічанка-Кейрысовая, Янка Купала ды іншыя”. (Анатоль Грыцкевіч. http://www.lingvo.minsk.by/skc/asveta/szlachta.htm).
Гэткім чынам мы заўсёды былі разам і былі адным народам, а што да “халопства” – дык гэта не народ, гэта насельніцтва, бо ня можна быць халопам, усьведамляючы сябе Беларусам-Ліцьвінам. Ня нашае гэта...

Ответить
0 +
NB , 20:58, 31.07

Влодэк - Сяржук Сокалаў-Воюш

Колькі слоў да гэтай размовы-спрэчкі...
Можна, пэўне, выставіць спадарыне Эльжбеце й нават усім Радзівілам агулам "рахунак" наконт мовы. Але ў тым, што яны былі патрыётамі гэтага "краю без афіцыйнай назвы", адмовіць ім нельга, што б і хто б тут запозна ні казаў. Бо гэта быў іхны край, іхная зямля. Халопы (безь двукосься) былі паўсюль, ёсьць паўсюль і дасюль і - будуць. Так пабудаванае жыцьцё ад веку й да веку, прыемна гэта каму альбо не.

Радзівілы мянялі й мову, і веру, гаварылі па-беларуску, па-польску, па-нямецку, па-англійску і г.д. І зараз гавораць і так, і гэтак. Гэта натуральна для адукаванага чалавека ўвогуле, для арыстакрата - тым больш. На тое былі абставіны - дзяржаўныя, палітычныя, асабістыя, культуралагічныя ды інш. Сёньня ўсклікаць: як вы маглі? - гэта дрэнна з усіх бакоў. Жыцьцё не вымяраецца простай прыладай-метрам, якім адмяраюць паркаль у краме. Не забудзьма, што першыя беларускія кнігі на тэрыторыі сёньняшней Беларусі, пра што ведаюць і школьнікі, надрукавалі ў Нясьвіжы з ласкі канцлера Радзівіла Чорнага (дарэчы, ня там, дзе зараз плябанія, як піша аўтар, - той будынак не захаваўся). У Нясьвіжы, з ласкі ўсё таго ж Радзівіла Чорнага, які запрасіў і спрыяў кальвіністам, у школе кальвінскай вучыўся Леў Сапега - творца й рэдактар Трэцьцяга Статута. А ці ёсьць на старабеларускай мове што-кольвечы больш значнае за гэты Статут?! І г.д. і г.д.

І от сёньня гэты эмацыянальны надрыў-лямант у іхны бок? Мо, лепей зірнём на сябе перш-наперш. Гаманіць і папракаць іншых, якія й зараз не даюць нам спаць у шапку, ды едуць да нас у такім узросьце, ды церабяць гэтае балота, ускалыхваюць гэтую нерухомую багну, - ці маем мы рацыю, ці ж гэта прыстойна?

Ответить
0 +
fax, 21:14, 31.07

Мая пашана, ВАМ, пани!

Ответить
0 +
Несьцерка, 21:52, 31.07

Можна прыводзіць шмат аргумэнтаў "за" і "супраць" сёньняшніх адзівілаў, шляхты але пераважвае наступнае:
Чаму мы ліцьвіны так убога жывем сёньня? Чаму нас называюць -русь? (+ які сорам: апошняя Дыктатура Эўропы!)
Адказ, відочны кожнаму:
НА СПРАВЕ, у патрэбныя часы ніхто наверсе не дбаў аб ЛІТВЕ, ніхто з найвялікшых князёў (родаў) не ствараў глебы для гуртаваньня і выхаваньнянай новай, важнейшай праслойкі грамады - беларускай нацыянальнай інтэлігэнцыі, як гэта рабілася ў суседзяў-эўрапейцаў у эпохі дэмакратычнага абуджэньня, Асьветы...
Па-сутнасьці, ШЛЯХТА ПРАДАЛА ЛІТВУ праваслаўнаму абсалютызму. Парадаксальна, але сп. Лукашэнка - гэта ў вялікай ступені "праэкцыя" той "шляхты", прадстаўнік-флюгер пакаленьняў Літоўскага нацыянальнага самазабойства: амаральны, ушчэнт карумпаваны чалавечак, плюс - міжнародны падазраваны ў забойствах...
Так Літва-дзяржава згубіла свой заслужаны аўтарытэт і СІЛУ спрычыны нерастаропнасьці, незгуртаванасьці, амаральнасьці нацыянальных магнатаў, шляхты... (Вядома, дэмакратыі ды нац. інтэлігэнцыі ў сёньняшнім панятку тады не было).
Таму нейкія "радзівілы" ды "сапегі" цяпер проста частка Беларускага Музэю, які дыхае даўніной, але для жыцьця патрабуе кожнага жывога беларуса, і ніяк не нафталіннага "шляхціча".
Карацей,

радзівілы ды сапегі
быццам прашлагодні сьнегі,
вы "радныя", вы - свае
ды'адно - халоп аб вас пяе.

...як не вып'е нам кроў бела-раша
то ў Вялікай Літве паразУменьне наша

Ответить
0 +
Алесь Шпакоўскі, 22:17, 31.07

Калі душа...

Калі душа сустракае
свайго анёла –
Адчыняецца небакрай,
мацнее воля,
І намі грае
вартасьць свабоды
Яе сэнс, мова, прырода

Калі душа сустракае
назад чалавецтва
Высокая повязь
часта ірвецца
Маральны сэнс
момант траціць
Расьцякаючыся на жарсьці

І калі б я прасіць
меў гонар у Бога
Я б прасіў сілы
веры-надзеі-любові
Што не губляе
ў душу дарогу,
Што ачышчае кроў...

Дык, Божа,
Калі імя Ваша Я - ГО - ВА,
Што азначае ‘Станавіцца’,
Калі мост паміж мной і Вамі дугой
Вясёлкі, што ад сонца жывіцца,
То, значыць - у сіле высноў, сумоўяў
Якія іскрацца аб дзённыя жарсьці,
Пад вясёлкай іх веры-надзеі-любові –
Абуджаецца шчасьце.

Ответить
0 +
nik_K, 1:14, 1.08

«Гэта ганьба, што вы сёньня ў Беларусі не гаворыце па-беларуску…»

Trye. Can not sell abroad products developed in house with the instructions in belarussian. Too bad… Any advice?

Ответить
0 +
Сяржук Сокалаў-Воюш, 8:20, 1.08

Цалкам згодны з Вамі, спадар Влодэк, што трэба перш-наперш зірнуць на сябе, пра што я няспынна кажу ў часе нашай размовы, якая ў фармаце “камэнтароў” можа стацца бясконцай і ня ўсім цікавай. Таму маю простую прапанову: пад час майго наступнага прыезду дадому запрашаю пэрсанальна сустрэцца, каб проста пагаманіць з чалавекам якому, як і мне, баліць... Мы ж стаім на адным грунце, але, дзякуй Богу, мы розныя, як і мусіць быць... Зусім ня супраць, калі да нашай “зборкі” далучацца й іншыя неабыякавыя.

Ответить
0 +
Iгар, 12:50, 1.08

Дзе нашых продкаў слава?
Арлоў дзе магутныя крылы?
Дзе гонар Вялікай Дзяржавы –
Сапегі і Радзівілы?
Бураю пакрышыла,
Шалёнай паводкай сплыло,
Попелам запарушыла,
Чарнобылем парасло.

Дзе ён, народ геройскі?
Бацькаўшчына ў бядзе!
Чаму сёння гетман Астрожскі
Пад Оршу палкі не вядзе?
Хіба гэта кара Боска –
і ўжо не прачнуцца яны,
Касцюшкі і Каліноўскага,
Слуцкіх паўстанцаў, сыны?
Бураю пакрышыла,
Шаленай горсткай усплыло,
Попелам запарушыла,
Чарнобылем парасло…
Дзе ж ён – народ геройскі?
Няўжо ж гэта кара Боска?

(Уладзімір Рыгоравіч Дарагуж, горад Iгумен (Чэрвень)

Ответить
0 +
Влодэк , 10:24, 3.08

Пану Сокалаву - Воюшу. Пану НБ
Пытаньне не ў пэрсаналіях. Ня ў тым, што Магдалена дапамагала Багдановічу ці падтрымлівала Рух грашыма. Я разглядаю праблему у кантэксьце разьвіцьця й гістарычнай жыцьцяздольнасьці Вялікага Княства. Чаму зьнікла Вялікае Княства, ці толькі дзеля крывавых войнаў з маскоўскай Ардой? Ці можа, дзеля здрады магнатаў й шляхты собскай Зямлі, сваім продкам. Бо любое Гаспадарства трымаецца найперш моццу духа, а ня сілай зброі. Дбалі найперш пра "шляхецкія вольнасьці" , якія ўрэшце ператварыліся у "вольніцы", кшталту казацкіх: маю права забіваць, гвалціць, плюндраваць майно суседа, а больш нічога. А што да Дзяржавы, - не мая справа , - якось будзе... Дачакаліся "Патопа"....

Прыкра й сумна за страчаныя магчымасьці й час, за страчаную Краіну. Ды й зараз, няма Гедзімінаў, Альгердаў, Вітаўтаў ды Радзівілаў Чорных разам з Львамі Сапегамі, адныя Генрыхі Валуа з Вазамі ды й Станіславы Панятоўскія - у найлепшым выпадку, а мо й таго няма - толькі цвіль, а не Людзі.

Паштовая скрынка для пана Сокалава - Воюша: muenster@bk.ru

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован