2 мая 2024, четверг, 10:16
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дапаможнік-гід па беларускай Вільні (Фота)

20

Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь».

Комментарии 20
0 +
Виталий, белорус-москвич, 11:37, 6.08

Браво!!!!!!!!!
Всегда с удовольствием читаю исторические статьи на этом сайте.

Ответить
0 +
кака, 12:11, 6.08

А чаму нi воднага фатаздымка з сiнагогай альбо габрэйскiмi помнiкамi?

Ответить
0 +
Ю, 12:12, 6.08

Сумна гэта чытаць, чаму...?

Ответить
0 +
Несьцерка, 12:14, 6.08

Вільня назаўсёды!!!

Ответить
0 +
Владислав, 12:18, 6.08

Большое спасибо автору за проделанную работу. Очень толково.

В качестве предложения: хотелось бы чаще видеть на сайте статьи, посвященные истории ВКЛ, фотоотчеты поездок по историческим местам и т.д. Возможно, иимеет смысл создание блога с книгами по истории страны, доступными для скачивания.

Люди должны знать, что до Великой Отечественной Войны на этой земле тоже жили люди и происходили события, которыми можно гордиться и сегодня

Ответить
0 +
Влодэк, 12:54, 6.08

Так, панове, вельмі сумна чытаць. А яшчэ горай апынуцца ў Вільні, ведаючы гісторыю "жамойцізацыі" спрадвечнай, старадаўняй крыўскай сталіцы, ідучы праз Старое места, дзе кожны будынак, кожная царква ці касьцёл, кожная паваротка на вуліцы гамоняць у душы, навяваючы няўсьцішны сум. Ніводнай узгадкі пра нас там я не знайшоў, ніводнай шыльды на беларускай (літвінскай) мове. Калі гэтага ня ведаць, казаць за жамойтамі "Вільнюс", "Тракаі", есьці у кавярні "цэпелінасы" з "алюсам", разважаючы пра Адомаса Мяцкявічуса - то мо й ня так балюча. Але ж не магу даць рады. Дух і годнасьць продкаў не дазваляе, а літвінская кроў ускіпае дзеля такога гвалту. Лепш ня ездзіць, ня бачыць гэткага зьдзеку.

Ответить
0 +
назауседы, 13:42, 6.08

Боль у сэрцы...

Ответить
0 +
Несьцерка, 16:47, 6.08

назауседы, 13:42, 6.08
Боль у сэрцы..."

Падзяляю.
...З улікам таго, што "ў сэрцы ліцьвінскім павінна панаваць надзея", а не боль, то нам трэба
НАБІРАЦЦА ВЫСОКАЙ КУЛЬТУРЫ (якой ніколі не варта чакаць ад другога боку),
НАПРАЦОЎВАЦЬ СПРАВУ аргумэнтаў і вучыцца
ставіць цяжкія пытаньні перад Эўропай (Летувой):
Пытаньні, напрыклад, да Эўра-суду наступныя:
1. ЯКІМ чынам Вільня стала летувіскай. (плюс - гісторыя гэтага славянскага паселішча).
2. Якім чынам Беларусь мае быць прадстаўлена ў Вільні. (...ці, навогул, як мае Вільня быць вернута Беларусі?).

Га?

Ответить
0 +
Влодэк, 17:47, 6.08

Асноўны аргумэнт, які перацяжвае ўсе іншыя: якім бокам БЕЛАРУСЫ тычацца да Літоўскай сталіцы, ці да ЛІТОЎСКАЙ спадчыны. Нас успрымаюць менавіта як беларусаў , а не як літвінаў, ці спадкаемцаў літвінаў. Нам трэба спачатку вярнуць нашую тысячарочную назву ЛІТВА і ЛІТВІНЫ, што да Краіны Беларусь і беларусаў, а ўжо потым вяртаць Вільню й Віленскі Край. То бок, спачатку вярнуць СЯБЕ Літве.

Ответить
0 +
NB, 18:12, 6.08

Гэткія воклічы - чаму ды як так сталася? - узнікаюць толькі апошнім часам (на працягу двух ці трох месяцаў) на хартыйным такавішчы пасьля кожнай публікацыі пра Вільню. І балюча, і слушна, і амаль што жалобна...

Але й несправядліва, і залішне эмацыянальна, і гістарычна павярхоўна... У "жамойтаў", калі ужо так, агулам, называць тых, хто ня мы, ёсьць ня менш аргументаў, што Вільнюс "іхны", бо... І далей пойдзе "свойскі" (менавіта - свойскі, а ня свой) пералік. Аднак гэтая варожасьць бессэнсоўная.

Ёсьць адзінае пытаньне да нас (няхай сабе "літвінаў") ад іх (няхай сабе "жамойтаў"): чым сталася б Вільня, калі б яна, крый Божа, апынулася ў Сацыялістычнай Савецкай Рэспубліцы Беларусі (потым БССР, потым РБ)? Ці быў бы сёньня ўвогуле гэты пералік адрасоў (які хоць і не Кастусь Лашкевіч першым падрыхтаваў, але дзякуй і яму за гэтую публікацыю, якая ёсьць плёнам не ягонай асабістай творчасьці, а шматлікіх зацікаўленых у Вільне і Вільняй асобаў)?

Дзякуй вялікі "жамойтам", што яны ЗЬБЕРАГЛІ Вільню, якая цяпер будзе Вільнюсам і ўжо ніколі НЯ БУДЗЕ, як бы ні марылася й ні мроілася, - Вільняй. Што ёсьць - тое ёсьць!

Ответить
0 +
Несьцерка, 20:17, 6.08

Каб аспрэчваць тэрыторыю, не абавязкова:
1. "вяртаць гісторыю" (пераконваючы жамойтаў)
2. зьвяртацца выключна да добрай волі нашых, - на самай справе, дарагіх, бо зьбераглі і Вільню і саму гісторыю (!), - жамойтаў
3. сварыцца з жамойтамі

ТРЭБА СТВАРЫЦЬ ПРЭЦЭДЭНТ, а менавіта:
1. згуртаваць і падрыхтаваць на рэальныя падзеі усіх адпаведна (віленскі) зацікаўленых гісторыкаў цяпернай Беларусі і вакол,
2. перавярнуць грамадзкае меркаваньне Беларусі з "галавы на ногі" ў гэтым пытаньні пад слоганам "МЫ - ЛІТВА!"
3. стварыць Камітэт Вяртаньня Спадчыны (юрысты+гісторыкі).
4. Аформіць пераканаўчыя дакумэнты-заяву Ураду Летувы
5. Падаць у Эўрапейскі Арбітраж, альбо суд. Праінфамаваць ААН.
6. НЕ зьвяртацца да рашы за "дапамогай". Расея можа ізноў падсуснуць сюды "сталіна", альбо ўжыць свой "рускі ключ" для вырашэньня праблем. які ўвыніку нясе толькі адваротнае.

САМАЕ ГАЛОЎНАЕ, РАБІЦЬ ГЭТА БЕЗ ІСТЭРЫКІ, АГРЭСЫІ; НЕ ЎПОХАПКАХ. ТРЭБА працаваць на гэта, зь верай (у Бога).
А рабіць трэба усё З ПАВАГАЙ ДА НАШЫХ ДАРАГІХ СУСЕДЗЯЎ-ЛЕТУВІСАЎ, не зьвяртаючы ўвагі на магчымыя дэпрэсыўныя, дэфэнсыўныя праявы зь іх боку, (бо, зразумела - ім будзе цяжка прыняць ТАКУЮ Праўду, якую стаптаў сталінскі бот).

Усім бакам трэба, канешне, мець процьму цярпеньня і гару ўнутранай культуры, каб выглядаць варта ў такім міжнародным перакананьні, але беларусы павінны паказваць прыклад, ісьці наперадзе.
Падобна, што іншага шляху проста не застаецца?

Ответить
0 +
Licvin, 21:38, 6.08

Klasna bylo b kab turyst z RB mog by nabyc' padobny davednik u samoj Vil'ni, A to pa pol'sku- jos'c', pa letuvisku ci pa rasejsku- kali laska, a vos' pa belarusku- ne! Vydaucy, dze vy?
A nasamre4 jashche shmat pra shto u artykule ne uzgadana, napryklad u kasciole sv.Ganny mozhna paba4yc' pahavanni Radzivilau i g.d. ...
Kali byu u Nacyjanal'nym Muzei u Vil'ni, sklalasia cikavae urazhnne. Tut vam i sluckija pajasy, i belaruskija staradruki i dakumenty na nashaj move, i partrety Sapegau, Radzivilau, Hadkevi4a, etc. Nu prosta mozhna mianiac' shyl'du na uvahodze na "Belaruski Nacyjanal'ny..." :)
====================
Несьцерка, 12:14, 6.08

Вільня назаўсёды!!! Dalu4ajusia! Ne razumeju rospa4y nekatoryh kamentatarau. Cudouna, shto nasha spad4yna tak pil'na ashchadzhaecca litoucami,

Ответить
0 +
Zeuty, 8:36, 7.08

Обожаю Вильнюс ! Чудесный город. Жемчужина !
Но не был там 25 лет.

Ответить
0 +
Влодэк, 9:57, 7.08

Ну скажыце , калі ласка, як жамойты зберагаюць Вільню?
Будуюць "копію" Вялікакняскага палаца з сіліката? Ці ня вядуць (ды хаваюць адкапаныя) археалагічныя раскопкі у месцах дзе яны не пасуюць да жамойцкай (усходнебалцкай) гісторыі? Ці не дазваляюць усталяваць шыльду Тадэвушу Касьцюшку, маўляў ен ніц не зрабіў для Літвы ( пэўна маюць на ўвазе Летувы і для жамойтаў)? Ці у музэях трымаюць беларускія (сапраўдна літоўскія) старадрукі зачыненымі каб ніхто не задаваў няёмкіх пытаньняў, ці называюць Радзівілаў - Радвіламі на жамойцкі капыл? Як праводзілася дэбеларусізація Віленскага Краю й Вільні ў 40 - х гадох мінулага старочча? Колькі беларусаў было выгнана адтуль?
Як яны яе захавалі? І галоўнае для каго?

Ці Вы не заўважаеце, што летувісы "жамойты" падтрымліваюць і падтрымлівацьмуць выключна БЕЛАРУСАЎ і назоў БЕЛАРУСЬ у кантэксце Эўрапейскай палітыкі і шляху да демакратыі. Паспрабуйце кольвек - дзе на больш - меньш вышэйшым узроўні толькі зрабіць намёк , што беларусы - гэта літвіны, а Вільня й Віленскі Край быў гвалтоўна аддадзены жамойтам паводле ПАКТА МОЛАТАВА - РІБЕНТРОППА, які, дарэчы, усім сьветам прызнаны несапраўдным і ня маючым юрыдычнай вартасьці. І што, Вы прапаноўваеце забыцца на гэтае ўсё? Паказаць ўсёй Эўропе ў які ўжо раз , што беларусы ня маюць і ня дбаюць пра мінулае? Маўляў, слушна ў іх адабралі Вільню, яны б яе не захавалі, а мо адабраць Полацак, Менск, Гомель, Гародню (жамойты дасюль лічаць яе сваёю, называючы Гардінасам), давайце, дзеля захаваньня аддамо Захад -палякам, Усход - маскалям, Поўдзень - украінцам, Поўнач - жамойтам. А што застанецца нам?
Я згодзен з Несьцеркам, бяз гвалту, бяз істэрыкі рабіць справу вяртаньня сябе да Літвы. "Працуй пільна - ды будзе Вільня" - так казалі ў нас яшчэ 300 год таму.

Ответить
0 +
NB, 11:48, 7.08

Влодэк, вы, як заўсёды, валіце ўсё ў адну кучу. Гэта добра вядомы прыём менавіта савецкай папулістыкі й публіцыстыкі. Цытаваныя прымаўкі добрыя адно як прымаўкі, але яны - абсалютны нуль з пункту гледжаньня рэальнага становішча рэчаў.

Як жамойты захавалі Вільню? - пытаецеся вы. То так, як яскрава сьведчыць той самы пералік адрасоў, калі скарочана вам адказаць. Што ў нашых гарадох ды большай часткі мястэчкаў сёньня напомніць пра літвінаў, літвінства і г.д.? Сьвінства! Пустэча, суцэльная пустэча, за невялікімі выключэньнямі! Яны пачалі аднаўляць Трокі (практычна з нуля), калі тут зацята ставілі помнікі Дзяржынскаму (які, дарэчы, навучаўся ў Вільні) і меліся ставіць помнікі розным меснікянам, калі тут будавалі пры Машэраве савецкага чалавека такімі тэмпамі, што нават сама Масква не пасьпявала за тутэйшымі будаўнікамі камунізму.
Ня тое што помнікі - мы нават мову не захавалі, а летувісы, якіх у тры разы меней, - захавалі...

Усё гэта відавочныя рэчы, і толькі пачуццё супярэчнасьці ды жаданне паставіць апошнім апошнюю (і зусім некарэктную, дададзімо) кропку ў спрэчках засьцілае вам вочы. І гэта - прыкра!

А што яны пабудавалі вялікакняскі палац у тым выглядзе, у якім ён, па ўсім відаць, ніколі ня быў, дык зірніце на адпаведны прыклад у Менску, пайдзіце і паглядзіце, што набудавалі-нагрувасьцілі нашыя "літвіны" на былой Гандлёвай вуліцы, блізу бернардынскіх кляштараў. І што тады зробіцца з вашымі вачыма? Бо калі там падробка, то тут - хімера ў чыстым выглядзе!

Сёньня ўспамінаць пра Молатава-Рыбентропа так жа да месца, як успамінаць пра часы марных надзей шляхты і магнатаў у эпоху Наполеона I. Усё гэта - часы, якіх ня вернеш, і няма чаго тут лямантаваць. Умовай уваходу Летувы ў ЕЗ была адсутнасьць тэрытарыяльных прэтэнзій яе да суседзяў і суседзяў - да яе. Не было прэтэнзій - і баста! (А ранейшыя прэтэнзіі ад камуністычнага сходу-"парламента" БССР сьмешныя, бо камуністы цалкам забыліся на гэтага самага Рыбентропа і таварыша Сталіна й успомнілі пра ўсё, што праср$лі, праз паўстагодьдзя!)

Гаварыць пра нейкія заклікі да ААН, да міжнароднай супольнасьці etc. - гэта насамрэч дзіцячы садок дзесьці ў Шклове, мабыць, бо менавіта адтуль да нас ідуць і едуць самыя адукаваныя кадры. Мо, з гэтага кантынгенту, што пакуль яшчэ падрастае, і ўзнікне ў ружовай далечыні Нехта, хто вырашыць усе міждзяржаўныя пытаньні...

Ну, а пра Гомель ды Гародню, Полацак ды Полесьсе - гэта й зусім ужо клініка спрэчкі. Гэта настолькі несур'ёзна й ня робіць вам гонару, што тут і каментаваць няма чаго. Калі на нейкім летувіскім сайце хтосьці выкрыкне нешта ўголас, як, дарэчы, і тут, - дык што, на гэта неяк трэба рэагаваць у тым жа самым стылі?

Ответить
0 +
Несьцерка, 15:40, 7.08

Карацей, жамойтам:

Вільня наша - Коўня ваша!

(якую б ні мяшаў нам саша кашу).
А Эўразьвяз таксама мае свае інтэлектуальныя рубяжы, якія нам, беларусам, яшчэ не раз прыйдзецца пераадольваць для сваіх нацыянальных інтарэсаў...

Ответить
0 +
Влодэк, 16:29, 7.08

Да пана НВ. Ага , пералік адрасоў, - цікава самі Віленчукі - жамойты ведаюць хоць пару гэных. На якой мапе на якой шыльдзе вы знойдзеце упаміны пра беларусаў? Яшчэ раз пытаюся, што зьбераглі жамойты ў Вільне, і галоўнае для КАГО?
Ці Вы мысьліце для суседзяў - беларусаў? (няхай так, не прымаеце назву літвін, ня трэба). Ці для сябе, адрынуўшы й адрынаючы чужынскае , то бок не жамойцкае? Таму й шыльды па-жамойцку, назовы вуліцаў, касьцёлаў, будынкаў, катэдраў зьменены да непазнавальнасьці, таму й старадрукі замкнёны.
Ці ж Вы думаеце нам там знойдзецца які - небудзь маленькі куточак?

Ответить
0 +
NB, 22:56, 7.08

Влодэк, 16:29, 7.08

Пра што вы, пан Влодэк? Якія замкнёныя старадрукі? Адкуль гэтыя "страсти роковые"? Беларускія дасьледчыкі ездяць у Вільню, як дахаты, працуюць у архівах і бібліятэках, пішуць свае працы, манаграфіі... Дзякаваць Богу, там засталося шмат таго, чаго ў нас і заваду няма. Можа, вы хаціце сказать, што літоўцы скралі й гэта ў нас? Абставіны часу й праявы нацыянальнай несьвядомасьці, нарэшце, тое, што сёньняшняя й папярэдняя камуністычная ўлады (а яны роўныя адзін аднаму) адкінулі сваю спадчыну, растапталі яе ды на касьцях продкаў ладзілі свае, умоўна кажучы, "маёўкі", - усё гэтае пакінула нас і пакідае з кождым днём і годам безь мінулага...

У чым тут вінаватыя літоўцы? Яна падабралі тое, што было непатрэбна тут. Каму непатрэбна - іншая размова. Безумоўна, не вам. Але зноў жа: у чым тут вінаватыя літоўцы? "Жамойцізацыя" ці летувізацыя Вільні й Віленскага краю пачалася не з 40-х гадоў (як вы пішаце) - тады Літва ўжо была сталінская. Гэты працэс пайшоў, набіраючы моц, пасьля сьмерці крывавага Сасо. За часам хрушчоўскай "адлігі". Калі тут сядзеў Мазураў. Што ён зрабіў у той час дзеля таго, каб... А нічога! А потым, перад адыходам, калі ён нікому ня быў патрэбны й цікавы, выстаўляў сябе як нацыянальнага дзеяча. Ні больш ні менш! А Машэраў, а Слюнькоў?.. Усе гэтыя крэмлёўскія служкі дбалі толькі пра сябе ды сваю партыйную кар'еру.

І вось сёньня літоўцы вінаватыя ў тым, што яны не павесілі дошкі там і тут. А што мы зрабілі для літоўскай дыаспары, што жыве ў Беларусі, у Астравецкім раёне? Якімі подзівігамі мы адзначыліся? Так, яны называюць Міцкевіча Мічкявічусам. Але ж і мы перадаём іншамоўныя імёны ў сваёй транслітарацыі. Што тут дзіўнага наогул? Гэта звычайная міжнародная практыка. Ды ці трэба за гэта чапляцца й рабіць вэрхал або нават гармідар?

Ня там вы шукаеце ворагаў беларушчыны! Яны - побач, ня празь дзве сотні кіламетраў, а на суседняй вуліцы і нават на ўласнай лесьвічнай пляцоўцы, дзе вы, дзе я, дзе мы жывём. Задайце сабе пытаньне - такое простае: калі ў аўтобусе, тралейбусе заходзіць гаворка па-беларуску, чаму "літвіны", што стаяць побач, азіраюцца, нібы шпіёны тут з'явіліся зьнянацку? Я не перабольшваю, бо мова стала нейкім этнаграфічным экзотам на сваёй радзіме, пакуль мы тут спрачаемся, чым абавязаныя нам літоўцы, а чым - мы ім. Усё прасьцей і жудасней. І пра гэта трэба гаварыць, а не пра дошкі. Дошкі можна й па-кітайску напісаць, ня ў іх справа. Нацыя хворая! Як слушна напісаў Захар Шыбека, "нацыянальна пасіўныя беларусы". Ці ж гэта ня так? Літоўцы й пад палякамі, і пад немцамі засталіся літоўцамі. А кім ёсьць мы?



Ответить
0 +
Lietuvis, 0:54, 12.08

Если вы, белорусы захочете вернуть себе Вилнюс, и называтся литвинами, мы, литовцы, с удоволствием вам поможем в этом. Так, как в 11 веке помогли.

Ответить
0 +
Алесь*, 0:08, 14.08

Да тым, каму "боляча"...

- не хныкаць трэба, а рабіць нешта! Спачатку зь Минска зрабіце Менск, а пасьля выратуйце беларускія гарады ў межах Беларусі, і толькі пасьля хнычце аб "старадаўняй беларускай Вільні"...

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован