24 декабря 2024, вторник, 4:07
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 9
0 +
Здань, 16:34, 8.04

Інфармацыйная камісія Партыі – БНФ
Радыяцыйны генацыд нацыі
05.04.10, 12:42
Рэальная радыёэкалагічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь і фактычныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы

Прадстаўляем вашай увазе тэкст звароту (з нязначнымі скарачэньнямі) да А. Лукашэнкі трох вядомых менскіх спэцыялістаў па пытаньнях, зьвязаных з Чарнобыльскай катастрофай.

* * *

За гады, што прамінулі пасьля Чарнобыльскай катастрофы, радыёэкалагічная сытуацыя ў рэспубліцы значна пагоршылася. Да забруджанай адразу пасьля катастрофы доўгажывучымі радыёнуклідамі цэзія-137, стронцыя-90 і ізатопамі плутонія тэрыторыі (23%) дадаліся значныя плошчы сельскіх гаспадарак.

Недаацэнка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, дапушчаная раней, прывяла да грунтоўнага пашырэньня радыёактыўнага забруджваньня глебаў практычна на ўсю тэрыторыю Беларусі. Пачалося гэта ў 1987 годзе, калі паводле загаду Дзяржаграпрама БССР і Мінхлебапрадуктаў (№3/21 ад 27.07.1987), які быў інспіраваны з саюзнага цэнтру, для падрыхтоўкі камбікармоў для птушкі і сьвіней было выкарыстана каля 1 млн. тонаў зерня, больш за 1,6 тонаў абрата, забруджаных вышэй ВДУ таго часу, каля 200 тыс. тонаў хвойнай і травяной мукі, нарыхтаваных у забруджанай зоне, больш за 52 тыс. тонаў касьцей, атрыманых ад забоя забруджаных жывёл. Забруджаныя, але ў меншай ступені, інгрэдыенты камбікармоў выкарыстоўваліся і ў наступныя гады практычна бескантрольна і паўсюдна. Прыгатаваныя з гэтай сыравіны камбікармы скормліваліся птушцы на ўсіх птушкафабрыках і сьвіньням на прамысловых комплексах. Паводле прынятай у той час схемы, пры птушкафабрыках і сьвінакомплексах нарыхтоўваліся торфагноевыя кампосты (натуральна, яны утрымлівалі радыёнукліды), зь якіямі ў глебу траплялі радыёнукліды. Такім чынам, амаль уся Беларусь ператварылася ў зону радыёактыўнага забруджваньня. Пры гэтым радыяцыя наклалася на наступствы хімізацыі сельскай гаспадаркі, у выніку якой за ўвесь пэрыяд было ўнесена больш за 4 млн. тонаў хімічных угнаеньняў і больш за 350 тыс. тонаў ядахімікатаў, якія ўтрымлівалі ня толькі карысныя інгрэдыенты, але і шкодныя, накшталт цяжкіх мэталаў.

19 ліпеня 1990 года Беларускім Парлямантам Рэспубліка Беларусь была абвешчана зоной нацыянальнага экалагічнага бедства.

21 сьнежня 1990 года Генэральная Асамблея ААН прызнала “беспрэцэдэнтны характар радыяцыйна-экалагічнага бедства і надзвычайнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі ў выніку ўзьдзеяньня на працягу доўгага часу антрапагеннай радыяцыі на сучаснае і будучае пакаленьні”. Стан экалагічнага бедства ў Беларусі пацьвярджаецца ў нацыянальным дакладзе “20 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы. Наступствы ў Рэспубліцы Беларусь і іх пераадольваньне”, выдадзеным у 2006 годзе Дзяржкамчарнобылем да 20-й гадавіны катастрофы, дзе сьвярджаецца, што “На значных тэрыторыях Беларусі сфармаваўся вялізны запас радыёнуклідаў. На працягу многіх дзесяцігоддзяў ён будзе забясьпечваць радыёнуклідамі карнявую сістэму расьлін, наносячы значную шкоду сельскай гаспадарцы”.

Вядома, што ў цяперашні час каля 80% дозы апраменьваньня людзі атрымліваюць праз забруджаныя прадукты харчаваньня. І такая сітуацыя захаваецца на працяглы час, бо цэзій-137 працягвае заставацца ў слоі, дзе існуюць карані расьлін, і яшчэ доўга будзе патэнцыйна даступным для іх, а стронцый-90 напалову перайшоў ў вольную форму, стаў лёгка даступным для расьлін і ў большай ступені здольны ўключацца ў харчовыя ланцужкі. Паводле шматгадовых дасьледваньняў інстытута “Белрад”, з-за пералічаных чыньнікаў колькасьць забруджаных прадуктаў харчаваньня за апошнія гады ў канкрэтных населеных пунктах не змяншаецца, а нават павялічваецца. Гэтая тэндэнцыя пацьвярджаецца ўласнымі дасьледваньнямі, праведзенымі у рамках праекту “Інфармацыйнае забесьпячэньне радыяцыйнай бясьпекі насельніцтва”. У жыхароў усіх 24 раёнаў, адабраных паводле мэтаду выпадковага адбору, фіксавалася хранічна засвоеная ўнутраная доза рознай велічыні. Нават у горадзе Менску штотрэці, у Бабруйску і Горках два з трох мелі малыя дозы. Яшчэ горшая сытуацыя склалася ў раёнах Гомельскай вобласьці, дзе амаль усе правераныя (у асноўным школьнікі) мелі высокую ўдзельную радыёактыўнасьць цела, якая дасягала ў многіх зь іх ад 180 да 861 бк/кг вагі. Яшчэ ў 80-я гады дасьледваньнямі па праграме “Сельскагаспадарчая радыялогія” была вызначана рэзкая зьмена гарманальнага статуса жывёл ў накірунку аслабленьня імунітэта. З гэтай прычыны ў 1986 годзе было накіравана на забой больш за 143 тыс. пашкоджаных жывёл. У наступныя гады незалежнымі навуковымі дасьледваньнямі навукоўцаў-мэдыкаў, выкананымі па ініцыятыве Беларускага камітэту “ДзеціЧарнобыля”, навукова-дасьледчага інстытута радыяцыйнай мэдыцыны і эндакрыналогіі (ліквідаванага пазьней) і Беларускай акадэміі экалагічнай антрапалогіі ў рамках праекта “Біялагічныя эфэкты малых дозаў радыяцыі”, вызначаны крайне адмоўны ўплыў іх на людзей, незалежна ад месца жыхарства. Гэтыя дадзеныя паказваюць, што адмоўныя зьмены ў стане здароўя жыхароў Беларусі ў значнай ступені абумоўлены радыяцыйным забруджваньнем навакольнага асяроддзя і ў пэўнай ступені маюць неабарачальны характар. На экасістэмны адмоўны стан здароўя нацыі паказваюць: рост сьмяротнасьці сярод немаўлят, рост колькасьці нараджэньня дзяцей малой вагі; шырокае распаўсюджваньне хранічнай паталогіі сярод дзіцячага насельніцтва; зьніжэньне функцыянальных магчымасьцяў арганізма больш чым у 2/3 школьнікаў, зьніжэньне працягласьці жыцьця, значны рост сьмяротнасьці ад сардэчна-сасудзістай, цэрабральнай і анкалагічнай паталогіі ў маладым узросьце. Гэта шмат у чым, на думку навукоўцаў, абумовіла дэмаграфічную катастрофу ў Рэспубліцы, дзе, пачынаючы з 1993 года, насельніцтва зменшылася на 857 тыс. чалавек (паводле апошняга перапісу). Паводле прагнозу экспэртаў ААН, да 2020 года страты могуць дасягнуць 1 млн. чалавек.

Але гэта застаецца па-за ўвагай адказных за стан здароўя нацыі службаў. Замест таго, каб вызначыць прычыны катастрофы, вызначыць канкрэтныя захады і распрацаваць эфэктыўную сістэму радыяцыйнай абароны насельніцтва незалежна ад месца жыхарства людзей, Міністэрства аховы здароўя пачало наладжваць інфармацыйную блакаду, ліквідуючы НДІ радыяцыйнай мэдыцыны і эндакрыналогіі ды іншыя ўстановы, забараняючы абследваць людзей на ЛВЧ (лічыльнік выпраменьваньняў чалавека) без свайго дазволу незалежным арганізацыям кшталту інстытута “Белрад”. Увесь час карэктуюцца сьпісы хваробаў, выкліканых наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, скрачаюцца сьпісы лекаў, якімі забясьпечваюцца пацярпелыя, у іх уключаюцца замест патрэбных, тыя прэпараты, якія маюць больш нізкі кошт. Справа дайшла да таго, што ў сьпіс сьмяротна небясьпечных хваробаў не патрапілі захворваньні сардэчнасасудзістай сістэмы, ворганаў дыханьня, тракта страваваньня. Гэта было запісана ў “Палажэньне аб міжведамственных экспэртных саветах па ўсталяваньню прычыннай сувязі захворваньняў, якія прывялі да інваліднасьці або сьмерці ў асобаў, што пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый”, зацьверджаным Савмінам РБ 11.06.09 № 773.

Такія ж адносіны да ахвяраў Чарнобыля маюць месца і з боку Рэспубліканскага цэнтру аздараўленьня і санітарнага лячэньня. Ён не выконвае закон “Аб сацыяльнай абароне грамадзянаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый” у частцы забесьпячэньян інвалідаў санаторна-куротным лячэньнем. Пад маркай недахопу сродкаў выдаюцца пуцёўкі ў санаторыі, дзе ніякага лячэньня няма, або не выдаюцца зусім.

Пасьля прыняцьця двух указаў і двух наступных законаў фактычна перастаў дзейнічаць закон “Об сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы”. Ахвяры Чарнобыля пазбаўленыя якой-кольвечы сацыяльнай абароны.

Бачачы такія дзеяньні рэспубліканскай улады, “беспредел” быў арганізаваны на месцах. У ліквідатараў, мабілізаваных у 80-я гады ў палкі грамадзянскай абароны, забіраюць пасьведчаньні, пазбаўляюць іх статуса ліквідатараў. Іх звальняюць з працы без прычыны, а часам па палітычных матывах, мяняюць артыкулы, якія ўказваюць на сувязі захворваньня з Чарнобыльскай катастрофай.

Рэзка скарацілася гуманітарная дапамога з замяжы. Пасьля ўвядзеньня новага парадка і стварэньня дэпартамэнта па гуманітарнай дзейнасьці ў складзе Упраўленьня справамі Прэзыдэнта многія грамадзкія арганізацыі і саюзы ў розных краінах фактычна спынілі сваю дзейнасьць па прычыне залішняй забюракратызаванасьці гэтага працэсу. Замест простай рэгістрацыі дапамогі, спонсарам даводзіцца запаўняць вялікія заявы і прадастаўляць у дадатак да іх 5 прылажэньняў, і разглядаюцца яны на працягу двух тыдняў. У выніку з 63 зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў і гуманітарных фондаў у ліку дзейсных засталося менш за 10.

Тое ж самае здарылася з аздараўленьнем дзяцей замяжой. Умяшальніцтва дзяржавы ў дадзены працэс прывяло да згортваньня большасьці аздараўляльных праграм, да ліквідацыі гуманітарных фондаў, грамадзкіх ініцыятываў, мясцовых арганізацый і г.д. Тлумачэньне гэтаму давалася наступнае: трэба аздараўлівацца ў сябе. Але нельга гэтага зрабіць ва ўмовах сацыяльна-экалагічнай катастрофы. У якасьці прыклада можна прывесьці факт “аздараўленьня” дзяцей з в. Сівіца Валожынскага раёну ў Гарадзенскай вобласьці. Калі перад аздараўленьнем дзеці мелі ўдзельную радыёактыўнасьць цела 17 бк/кг, то пасьля вяртаньня – 27 бк/кг.

Пасьля развалу СССР разбурылася сістэма навуковага забесьпячэньня постчарнобыльскай праблемы. У выніку адсутнасьці фінансаваньня былі спынены ўсе навуковыя праграмы па вывучэньню міграцыі радыёнуклідаў па трафічным ланцугу: глеба-расьліна-жывёла-чалавек і іх уплыў на ўсе аб’екты дадзенай сэрыі. У выніку невыпраўляльна змарнаваны час і атрымаўся больш чым 15-гадовы правал па дадзеных пытаньнях, які будзе адчувацца ў будучыні. Ужо зараз узьнікаюць пытаньні па галоўнейшай задачы – эфэктыўнай абароне насельніцтва ад радыяцыі.

Таму мы занепакоены:

- недаацэнкай рэальных і верагодных мэдыка-біялагічных эфэктаў ад Чарнобыльскай катастрофы, што ня можа не адбіцца на здароўі наступных пакаленьняў;

- напружанасьцю сытуацыі і рознымі клінічнымі праявамі дэструкцыйных станаў чалавека: пагаршэньне здароўя дзяцей і моладзі, вызначаная адмоўная ўзроставая дынаміка захворваньняў, пагаршэньне рэпрадукцыйнага здароўя насельніцтва, змяншэньне колькасьці здаровых нованароджаных, на што паказвае накоплены матэр’ял фэнамэналагічных назіраньняў за біялагічнымі і мэдычнымі праявамі наступстваў катастрофы;

- слабой вывучанасьцю стану здароўя групаў насельніцтва, якія ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі вызначаюць рэпрадукцыйнае здароўе нацыі і складуць яе генафонд. Мала надаецца ўвагі праблемам другога чарнобыльскага пакаленьня, дзецям і моладзі, якія стала пражываюць на забруджаных тэрыторыях і маюць хранічнае ўнутранае апраменьваньне ў малых дозах ва ўсе пэрыяды разьвіцьця арганізма. Памылкова закрытыя дасьледваньні забруджанасьці мацярынскага малака.

- абвастрэньнем праблем падрыхтоўкі спэцыялістаў у вобласьці радыялогіі, радыёэкалогіі і радыяцыйнай мэдыцыны, што абцяжарана адыходам з жыцьця вядучых навукоўцаў і спэцыялістаў, якія ведалі чарнобыльскія праблемы і шляхі іх вырашэньня, прафэсіяналаў, якія прайшлі “Вышэйшую школу аварыі”, досьвед якіх бясцэнны для будучых пакаленьняў усёй Планэты.

Даўно насьпела неадкладная неабходнасьць аднавіць і дапоўніць новымі распрацоўкамі комплексную сістэму абароны насельнівта ад радыяцыі паўсюдна, дзе ёсьць верагоднасьць яе знаходжаньня. Мы лічым, што з гэтай мэтай неабходна:

1. Даручыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адпаведным міністэрствам і ведамствам перагледзець канцэпцыю бяспечнага пражываньня людзей на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях з улікам досьведу Украіны, Расеі, накопленых навуковых ведаў у постчарнобыльскі пэрыяд і фактычнай радыёлагічнай сытуацыі. Мэтазгодна перайсьці на міжнародна прызнаны прынцып “Алара”, заснаваны на прызнаньні небясьпекі для людзей радыяцыі ў любым выглядзе. Канцэпцыі, зацьверджанай Прэзыдэюмам Акадэміі навук БССР і пратаколам нарады ў Савеце Міністраў БССР у 1990 годзе.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь адмяніць усе ведамственныя інструкцыі, палажэньні і іншыя нарматыўныя дакумэнты, выдадзеныя ў парушэньне Канстытуцыі, асноўных законаў і ўказаў.

3. Мінсельгаспраду аднавіць, а пры неабходнасьці стварыць нанова эфэктыўную сістэму радыяцыйнага кантролю з рэгістрацыяй узроўня забруджанасьці кожнага віда прадуктаў харчаваньня. Забясьпечыць вытворчасьць умоўна “чыстых” прадуктаў харчаваньня, якія не дазваляюць людзям назапашваць хранічныя спажываныя дозы радыяцыі.

4. Аднавіць сістэму выплат матэрыяльных кампэнсацый за страчанае здароўе асобам, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС.

5. Стварыць рэальную сістэму мэдычнага абслугоўваньня, уключаючы сталае назіраньне за станам кожнага пацыента, аказаньне апэратыўнай мэдычнай дапамогі, забесьпячэньне бясплатнымі мэдыкамэнтамі і неабходным санаторна-курортным лячэньнем.

6. Дэпартаманту па пераадольваньню наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і Міністэрству аховы здароўя РБ стварыць дзіцячы навукова-практычны цэнтар супрацьрадыяцыйнай абароны, як у Расеі і Украіне. Паводле дадзеных дзяржаўнага рэгістру, у Беларусі на пачатак 2009 года на ўліку стаіць 265871 дзіця, у Расеі – 94860.

Пэўныя навуковыя распрацоўкі, практычны досьвед і неабходнае тэхнічнае абсталяваньне па ўсіх праблемах ёсьць у наяўнасьці. Рэкамэндацыі па вытворчасьці адносна чыстых прадуктаў харчаваньня на забруджаных тэрыторыях з улікам якасьці глебаў і ўзроўняў забруджанасьці запрапанаваны навуковымі ўстановамі аграрнага профілю яшчэ ў 1991 годзе. Мэдычныя аспэкты праблемы таксама даволі дастаткова вывучаны для актыўных дзеяньняў па абароне насельніцтва ад радыяцыі.

Старшыня сацыяльна-экалагічнага

Грамадзкага аб’яднаньня

“Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў”,

Прафэсар, член-карэспандэнт НАН Беларусі І.Н. Нікітчанка

Пісьменьнік, эколаг, кіраўнік

АА “Беларускі сацыяльна-экалагічны

Саюз “Чарнобыль” В.Т. Якавенка

Заснавальнік Беларускага камітэту

“Дзеці Чарнобыля”, лекар Т.В. Белаокая

(пераклад з расейскай мовы, захаваны лексічныя асаблівасьці аўтэнтычнага тэксту)

Ответить
0 +
юрий воронежцев, 16:50, 8.04

"В Беларуси - стране всеобщего благоденствия - не может быть проблем. Особенно таких масштабных, как последствия чернобыльской катастрофы".
Декрет № 6 . 6. 6.
Разве нет такого декрета?

Ответить
0 +
nik_K, 18:57, 8.04

Vi dumaete oni infrastrukturu stroyat? Seichas...!!!

Oni nachali uspeshno otmivat' i otkativat' bablo!

Ответить
0 +
госць, 21:46, 8.04

госпади, н будет аэс, так будет могильник, не пропадать же месту и дороге... можеи бункер какой выкопают по шумок... факт очт овам об этом не расскажут.

Ответить
0 +
оптимист, 22:11, 8.04

Ня трэба истэрыі, уся іх злачынная звадума захлынецца. А дарогі і чыгунку мы выкарыстаем. Пабудуем паабапал санаторна-аздараўленчыя, турыстыяныя аб'екты на карысць усей беларускай нацыі, дзе дудзем адпачываць і папраўляць свае здпроў'е. Так што верце - няма худа без дабра.

Ответить
0 +
Здань, 22:50, 8.04

nik_K, я думаю маскалi збiраюцца канчаткова вырашыць беларускае пытаньне з дапамогай Чарнобылю-2.

Ответить
0 +
клерк, 10:07, 9.04

а литовская сторона уверена в безопасности своей будущей АЭС????

Ответить
0 +
юрий воронежцев, 11:51, 9.04

клерк, 10:07, 9.04

а литовская сторона уверена в безопасности своей будущей АЭС????
В ближайшие 15 лет литовской АЭС не будет.

Ответить
0 +
Прохожий, 16:36, 9.04

>> В ближайшие 15 лет литовской АЭС не будет.

Откуда информация? Ссылочку в студию!
Ах, да, тут же ссылки режут, тогда наименование компетентного источника этой информации.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован