26 апреля 2024, пятница, 6:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 17
+31 +
1, 12:22, 30.10

Я выезжаю из Баранович, для участия в митинге.

Ответить
+91 +
fantozzi, 12:37, 30.10

Не поздно выезжаешь? В 12:22? Проспал наверное?
Вот так мы все Беларусь и проспали.

Ответить
+89 +
Помним Всё , 13:34, 30.10

Камунафашызм хоча, каб мы забылі, хто страляў нашых дзядоў. Але мы не забылі!
Зверствы НКВД былі такія ж, як зверствы Гестапа.
Нямецкі фашызм быў асуджаны. Савецкі камунафашызм яшчэ не. І нашчадкі савецка-энкавэдэшных забойцаў хочуць сцерці з памяці народа факты растрэлаў, катаванняў, рэпрэсіяў супраць беларускай нацыі. Але мы памятаем усё.
Суд над савецкім камунафашызмам наперадзе.

Ответить
+12 +
Арес, 15:11, 30.10

там спецуры было больше с видюхами чем участников..

Ответить
+31 +
Жыве Беларусь!, 15:29, 30.10

Тем хуже для спецуры. Не будет знать, сколько нас на самом деле.

Ответить
+45 +
Словы Пазьняка, 15:21, 30.10

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЯДЫ-16. КУРАПАТЫ НЕ ПАЎТОРАЦЦА, БО МЫ ПЕРАМОЖАМ!
Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Пачынаецца сьветлае сьвята Дзядоў, той час, які абавязвае нас задумацца над сваім існаваньнем і над сутнасьцю нашай гісторыі.
Відаць, пасьля Вялікадня і Нараджэньня Хрыстова гэта ёсьць найважнейшае сьвята ў хрысьціянскім сьвеце. Яго адзначаюць па-рознаму ў розных краінах. Ёсьць месцы, дзе адбываюцца мільённыя шэсьці на могілкі. Складваецца ўражаньне тады, што ўся нацыя ў гэтыя дні перасяляецца на магілы, каб спаткацца з сымваламі і памяцьцю сваіх продкаў. Гэта ўражвае, бо ўспрымаецца як вобраз вечнага існаваньня. Вось у гэтым ёсьць моцны духоўны сэнс такога сьвята. Невыпадкова, што бязбожныя ворагі чалавецтва забаранялі яго, каб чалавек не ўсьведамляў вечнасьці, каб нацыя не адчувала адзінства.
Народнае адзінства ў Курапатах — гэта містэрыя асаблівага кшталту, бо гэта ёсьць памяць пра генацыд, памяць пра канкрэтную небясьпеку, якая ўвесь час пагражае нашай нацыі з-за ўсходняй мяжы.

Ответить
+44 +
Словы Пазьняка , 15:23, 30.10

Лагічнай прычыны ў гэтай пагрозе не існуе. Прычына — нашае існаваньне. Для ворагаў чалавецтва дастаткова таго, што мы ёсьць. Мы маем справу з сярэднявечнай мэнтальнасьцю на ўсходзе, за ўсходняй мяжой. Гэтая мэнтальнасьць, гэтае грамадзтва і гэты тып людзей ня здольны да адэкватных ацэнак самых сябе і лічыць увесь сьвет, усе народы сваімі ворагамі.
Усю нашу гісторыю, пачынаючы ад першага зьяўленьня манголаў на нашых межах, мы вымушаныя былі збройна бараніць сябе і Эўропу ад нашэсьця варвараў. Чым гэта скончылася — ведаеце: здрадай Эўропы і пэрманэнтным зьнішчэньнем нашага народа і нашай культуры.
Вы знаходзіцеся на расстрэльным месцы маскоўскага бальшавізму. Тут расстрэльвалі наш народ. Такіх месцаў у Беларусі шмат, але Курапаты — самае вялікае. Рэальна тут расстраляна каля чвэрці мільёна людзей — беларускіх сялян, пісьменьнікаў, паэтаў, рабочых і інтэлігентаў, мужчын і жанчын.
Расстрэльвалі па плану. Кожнаму раёну, кожнаму сельсавету, кожнаму воргану НКВД, кожнай пракуратуры і суду

Ответить
+48 +
Словы Пазьняка , 15:24, 30.10

Кожнаму раёну, кожнаму сельсавету, кожнаму воргану НКВД, кожнай пракуратуры і суду спускаўся зьверху план на расстрэл беларусаў. І гэты план выконваўся. Расстраляныя ляжаць тут, у Курапатах. Людзей расстрэльвалі яшчэ 23 чэрвеня 1941 года. Немцы ўжо бамбавалі Менск, а гэтыя яшчэ забівалі тут людзей. Калі б ні нямецкая акупацыя, маскоўскія бальшавікі расстрэльвалі б увесь беларускі народ гэтак жа, як хацелі вымарыць голадам усю Украіну і стварылі галадамор. Але як расейскі камуна-фашызм так і нямецкі фашызм рабілі супольнае злачынства — зьнішчалі народ Беларусі.
Падзеі паказваюць, што маскоўскі фашызм ніколі не перапыняўся. Ён толькі зьмяняў форму і афарбоўку, бо ў аснове яго заўсёды была імпэрская сьведамасьць і сярэднявечная варварская мэнтальнасьць.
Цяпер мы бачым, што маскоўскі халоп зноў засумаваў па Сталіну, па цару Жахлівым, па цару Шалёным, па забойцах НКВД. Ім хочацца крыві ўсяго сьвету і новых Курапатаў. Яны распальваюць войны і рыхтуюць ваенныя правакацыі, сьцягваюць войска

Ответить
+43 +
Словы Пазьняка , 15:26, 30.10

Яны распальваюць войны і рыхтуюць ваенныя правакацыі, сьцягваюць войска да беларускай і ўкраінскай мяжы, падымаюць на паверхню адкіды грамадзтва і вучаць іх забіваць.
Рэальнасьць такая, што, каб не дапусьціць новых Курапатаў, трэба сур’ёзна рыхтавацца да абароны Радзімы ад расейскай агрэсіі, не зважаючы на рэжым. Трэба рыхтавацца ваяваць за Беларусь.
У Курапатах напрацягу пяці гадоў (з 1937 па 1941 гг.) расстрэльвалі людзей, дзень і ноч, сотні тысячаў. І ніхто не супраціўляўся. Стралялі як качак, як зайцоў, як бутэлькі ў ціры.
Але людзі павінны супраціўляцца. Трэба супраціўляцца фашызму. Трэба змагацца за Айчыну. Трэба рабіць высновы з Курапатаў і з усёй нашай гісторыі. Курапаты не паўторацца, бо мы пераможам!
Жыве Вольная Беларусь!
Слава нашым Дзядам!
Слава Айчыне!

30 кастрычніка 2016 г.

Ответить
+74 +
ехай, 15:35, 30.10

Проезжал только что мимо Куропат, ментов тьма тьмущая УАЗики, просто машины в лесопарковой зоне стоят на повороте на Солнечный. Это просто кошмар. Как бояться правды.

Ответить
+39 +
Люстэрка, 15:42, 30.10

Калі ласка, калі вы бачыце такія факты, пішыце, а калі ёсць магчымасць, абавязкова рабіце фота ці відэа.

Ответить
+35 +
LEO44, 17:33, 30.10

Цi прыйдзе час, калi моладзь будзе iмкнуцца не толькi на BRUTTO ,а таксама у Курапаты, дапамагаць МАЛАДОМУ ФРОНТУ змагацца за свабоду ...

Ответить
+2 +
белорусы приходите, 21:11, 30.10

Сейчас нахожусь на акции! Класс! Народ приходите !

Ответить
+9 +
krok, 22:32, 30.10

За Князем войска непарушнае, народ
Стаіць нябачным на варожы зрок
І спрасаваная яго ў гэтым моц,
Калі б сьвятым харугвам пагражаў разлом.
Хай Бог ратуе нас і згода!
Трымае меч за волю моцна корх!

Ответить
+2 +
Лилия, 1:48, 31.10

Люди в большинстве не знают ,кде что проходит и происходит.Предлагаю распечатать листовки и когда придёт новые жировки за коммунальные услуги всем жителям разнести.Вот тогда и и будет бум!!!!!!!!

Ответить
+2 +
Алесь, 8:13, 31.10

Кожны год на Дзяды мы духоўна злучаемся з продкамі. Кожны год намаганьнямі кансерватыўных хрысьціянаў Беларусі ладзіцца шэсьце ў Курапаты - апошні прытулак чвэрці мільёна нашых бязьвінна загінуўшых Дзядоў.

Сымбалічна, што менавіта Курапаты сталіся пачатковым штуршком да працэсаў у беларускім грамадзтве, што прывялі да заваёвы Незалежнасьці Беларусі у жніўні 1991 г., да зьяўленьня перспектывы адбудовы беларускае нацыянальнае дзяржавы.

Кожны народ мае свае сакральныя даты і месцы. Для беларусаў Курапаты - адное з такіх. На 600-я угодкі Грунвальду на сакральным месцы бітвы сабралася чвэрць мільёна палякаў. Прыйдзе час і на адкрыцьцё велічнага, заўважнага здалёк Мемарыялу ў Курапатах, пра які марыць Зянон Пазьняк, зьбярэцца чвэрць мільёна беларусаў, і яны запаляць чвэрць мільёна сьвечак - па адной у памяць пра кожнага, хто ў Курапацкім доле.

Ответить
+2 +
Алесь, 8:14, 31.10

28 год нязломная костка Фронту, натхняемая сваім лідэрам, трымае абарону Сакральнага Месца Беларусаў, даглядае яго, турбуе нашую памяць шэсьцямі, напаўняе дзень 30 кастрычніка узнёсласьцю, чысьцінёю Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў, не даючы забыцца на нашых Дзядоў, што ў Курапатах. 28 год яна адстойвае Курапаты, усталёўвае Крыжы, выконвае шмат іншае карыснае працы, каб прысьпешыць той дзень, калі чвэрць мільёна сьведама падтрымае заклік зьвярнуцца да Дзядоў, разам з Зянонам Пазьняком пройдзе праз лес Крыжоў да Мемарыялу, і чвэрцьмільённы хор праспявае падзяку Магутнаму Творцу за тое, што ўрэшце ''зрабіў свабоднай, зрабіў шчасьлівай Краіну нашу і наш Народ''...

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован