4 мая 2024, суббота, 8:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 1
+1 +
Валерый, 9:59, 29.05

А яшчэ тут за 1 км на паўднёвы-ўсход ад вясковай царквы і за 30 м на поўдзень ад дарогі ў бок в.Сялявічы захаваўся валун ружавата-бурага граніта рапаківі (з крышталямі палявога шпату ад 1 да 7 см у папярочніку і зерняў цёмна-шэрага кварцу да 1 см) пляскатай і падобнай на прас формы, які быў прынесены ледавіком прыкладна 220-150 тысячаў гадоў таму з Выбаргскага масіву, што ў Ленінградскай вобласці Расіі ў часы старажытнага (сожскага) зледзянення. Памер валуна ў даўжыню 3,4 м, шырыню 2 м і вышыню больш за 1,5 м. Адметнасцю валуна з'яўляецца не толькі цікавы склад пароды, але і тое што на верхняй роўніцы захаваліся 5 штучных паглыбленняў (5 см у папярочніку і да 1 см глыбінёй). Ямкі маюць паўсферычную форму і прышліфаваныя сценкі. Лічыцца што яны былі зроблены людзьмі прыкладна 2.5 тысячы год таму падчас культу продкаў. Сёння такіх валуноў у краіне знойдзена 65.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован