19 красавiка 2024, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Сёння ўладам вельмі моцна перашкаджае Інтэрнэт»

12
Зміцер Бандарэнка: «Сёння ўладам вельмі моцна перашкаджае Інтэрнэт»

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў дапытаны міліцыяй.

«Сёння раніцай мяне дапыталі ў Ленінскім РАУС. Напярэдадні дазнаўца Аляксандр Віктаравіч Чуй, запрашаючы на допыт, сказаў, што ён будзе датычыць вядомай «паляўнічай справы». Але фармальна крымінальная справа прысвечаная «абароне гонару і годнасці генерала КДБ Каржа, абражанага распаўсюджаннем у сетцы Інтэрнэт паклёпніцкіх матэрыялаў». Існуе таямніца следства, і я не магу выдаваць падрабязнасці свайго допыту ў якасці сведкі. Але мая версія таго, што адбываецца, такая: пад выглядам разборак МУС і КДБ улады спрабуюць пакончыць са свабодай слова ў Інтэрнэце», - сказаў Зміцер Бандарэнка ў інтэрв'ю сайту «Еўрапейская Беларусь».

Палітык адзначае, што «напярэдадні лёсавызначальных падзяў Лукашэнка заўсёды ажыццяўляе інфармацыйную зачыстку».

«Пачалося гэта яшчэ перад рэферэндумам 1996 года, калі з-за перашкодаў, якія нібыта перашкаджалі спецсувязі КДБ і МУС, было закрытае незалежнае FM Радыё 101,2, на якім я тады працаваў. А літаральна праз месяц гэтую частату аддалі Радыё БПСМ, якое нікому ўжо перашкодаў не стварала. За гады дыктатуры былі закрытыя сотні незалежных газетаў, рэгіянальных тэле- і радыёстанцыяў, тэлевізійных і радыёпраграмаў на цэнтральных каналах. Сёння ўладам вельмі моцна перашкаджае Інтэрнэт.

Калі лукашэнкаўскія СМІ льюць патокі хлусні і паклёпу на апазіцыянераў, КДБ на абарону гонару і годнасці сотняў абгавораных і абылганых грамадзянаў ніколі не становіцца. Таму перакананы, што дапытвалі мяне не па «генеральска-паляўнічай справе», а па справе «дыктатура супраць Інтэрнэту», -- заявіў Бандарэнка.

Раней па гэтай справе таксама былі дапытаныя лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў і яго жонка Ірына Халіп, журналісткі Марына Коктыш, Святлана Калінкіна і іншыя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках